Ісая Берлін (; — ) — англійскі філосаф, гісторык ідэй, тэарэтык. Лаўрэат Іерусалімскай прэміі 1979 года.
Біяграфія thumb|230px|Мемарыяльная дошка на доме ў Рызе, дзе прайшло дзяцінства Ісая Берлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай яўрэйскай сям'і. Разам з сям'ёю жыў у Пскове, сведка падзей лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцыяў 1917 года. Сям'я з'язджае з Латвіі ў Англію ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончвае Оксфардскі ўніверсітэт і атрымлівае ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Берлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадах ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне з вялікай увагай вывучаў Уінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён становіцца прэзідэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Берлін — прафесар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Усіх Душ у Оксфардзе.
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзвяла Ісаю Берліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
Працы 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment) 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History) 1955 «Гістарычная непазбежнасць» 1956 «Стагоддзе асветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers) 1958 «Дзве канцэпцыі волі» 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty) 1978 «Рускія мысляры» (Russian Thinkers) 1978 «Паняцці і катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays) 1979 «Супраць цячэння» (Against the Current: Essays in the History of Ideas) 1980 «Асабістыя ўражанні» (Personal Impressions) 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas) 1996 «Сенс рэальнасці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)
Шматлікія працы І. Берліна прысвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасці, нараджэнню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібералізм і яе разладу з заходнім лібералізмам.
Гл. таксама Лібералізм
Катэгорыя:Філосафы-аналітыкі Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэзідэнты Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Дзеячы лібералізму Катэгорыя:Мемуарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг Катэгорыя:Рыцары-бакалаўры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эразма