Цэлесцін I (; памёр 27 ліпеня 432, Рым) — Папа Рымскі з 10 верасня 422 года па 27 ліпеня 432 года.

Біяграфія

Пры Цэлесціне афрыканскія епархіі выйшлі з падпарадкавання Рыму. Адначасова Цэлесцін змагаўся з нестарыянствам. У 430 годзе ён сабраў у Рыме царкоўны сабор і асудзіў дактрыну Несторыя. Кірылу Александрыйскаму, з якім Цэлесцін меў перапіску, былі прадастаўлены дэлегацкія паўнамоцтвы, з даручэннем прадстаўляць архібіскупа Рыма на Эфескім саборы ў 431 годзе.

Шануецца як святы, памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца , у Каталіцкай царкве — 6 красавіка.

Спасылкі

Цэлесцін I. Catholic Encyclopedia

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя V стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы V стагоддзя