Спірулі́на (Spirulina) — род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сямейства .

Апісанне

Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі).

Пашырэнне

Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі сустракаюцца , , , і інш.

Значэнне і выкарыстанне

Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біялагічных дабавак, атрымання харчовага бялку.

Літаратура

Катэгорыя:Цыянабактэрыі