Іван Буніч Вучыч (; , — , ) — харвацкі барочны паэт. Нарадзіўся і выхоўваўся ў Дуброўніку, працаваў адвакатам, суддзёй, дыпламатам. Пяць разоў абіраўся князем Дуброўніцкай рэспублікі.
Аўтар рэлігійнай паэмы «Mandaljena pokornica», апублікаванай у Італіі ў 1630 годзе. Таксама напісаў зборнік паэтычных твораў «Plandovanja», у які ўвайшлі мілосныя, духоўныя вершы і інш. Крыніцы творчасці Буніча разнастайныя, у прыватнасці ён абапіраўся на біблейскія, анакрэонтаўскія, петраркаўскія і постпетраркаўскія традыцыі.
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Дуброўніцкая рэспубліка Катэгорыя:Пісьменнікі барока