Тасманскі ўніверсітэт () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Хобарт у штаце Тасманія на аднайменным востраве.
Агульная характарыстыка Першапачаткова быў створаны як каледж па ўзоры Оксфардскага і Кембрыджскага каледжаў у 1846 годзе, што робіць яго старэйшай вышэйшай навучальнай установай у Аўстраліі. Рэарганізаваны ва ўніверсітэт у 1890 годзе, што робіць яго чацвёртым старэйшым універсітэтам Аўстраліі.
Структура Каледж мастацтваў, права і адукацыі Каледж бізнесу і эканомікі Каледж здароўя і медыцыны Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі Катэгорыя:Тасманія