Эўзеб’ю да Сілва Ферэйра, вядомы як проста Эўзеб’ю або Эйсебіа (; ; , Лоўрэнсу-Маркіш — , Лісабон) — знакаміты партугальскі футбаліст мазамбікскага паходжання, нападнік. Вядомы сваімі выступамі за лісабонскую «Бенфіку» і зборную Партугаліі. У складзе «Бенфікі» сыграў 301 матч і забіў 317 галоў. За зборную Партугаліі згуляў 64 матчы і забіў 41 гол.

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1966 года. 11-разовы чэмпіён Партугаліі, пяціразовы ўладальнік Кубка Партугаліі, уладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў сезону 1961/62, чэмпіён Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі.

Найлепшы футбаліст Партугаліі за перыяд 1954—2003 гадоў, найлепшы футбаліст Еўропы 1965, двухразовы найлепшы футбаліст Партугаліі (з’яўляецца першым уладальнікам), найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету 1966, сяміразовы найлепшы бамбардзір чэмпіянату Партугаліі, трохразовы найлепшы бамбардзір Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік «Залаты буцы» (з’яўляецца першым яе уладальнікам). Дзевятае месца ў спісе найлепшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі МФФІІС, шостае месца ў спісе найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя па версіі МФФІІС, дзесятае месца ў спісе найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі World Soccer, уваходзіць у спіс 100 найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Placar, і ў спіс 50 найвялікшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Guerin’Sportivo і Planète Foot, уваходзіць у спіс ФІФА 100, займае другое месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Партугаліі за ўсе часы.

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на fifa.com Профіль іграка на worldfootball.net Статыстыка матчаў за зборную Партугаліі на сайце eu-football.info

Статыстыка матчаў за зборную Партугаліі на сайце rsssf.com Статыстыка выступленняў у еўракубках за «Бенфіку» на сайце rsssf.com Статыстыка выступленняў у NASL на сайце nasljerseys.com Статыстыка выступленняў за «Мантэрэй» на сайце mediotiempo.com

Катэгорыя:Футбалісты Партугаліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Партугаліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Машакенэ Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Род-Айленд Оўшнерс Катэгорыя:Ігракі ФК Бостан Мінітмен Катэгорыя:Ігракі ФК Мантэрэй Катэгорыя:Ігракі ФК Таронта Блізард Катэгорыя:Ігракі ФК Бейра-Мар Катэгорыя:Ігракі ФК Лас-Вегас Квіксілверс Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Джэрсі Амерыканс Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян ды Тамар Катэгорыя:ФІФА 100 Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча»