Збаражскія — княжацкі род герба «Карыбут».

Паходзілі ад князя Васіля Нясвіцкага, які ў сярэдзіне XV ст. валодаў Збаражам на Валыні (адсюль прозвішча). У 1463 яго сыны Васіль, Сямён і Солтан падзялілі бацькаву спадчыну. Васіль атрымаў Збараж і вакольныя сёлы, у 1474 ён загінуў у падпаленым крымскімі татарамі Збаражы. Ад яго сына Міхала пайшоў род Вішнявецкіх, ад сына Сямёна — далейшы род 3баражскіх, ад сына Фёдара — роды Парыцкіх і Варанецкіх. Вызнавалі праваслаўе, з кан. XVI ст. — каталіцтва.

Галоўная рэзідэнцыя — Збаражскі замак. Пасля смерці Юрыя, апошняга прадстаўніка роду, у 1636 значная частка маёмасці перайшла да князёў Вішнявецкіх.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Стэфан Збаражскі (1518—1585) — ваявода віцебскі і троцкі Януш Збаражскі (? — 1608) — ваявода брацлаўскі Крыштаф Збаражскі (1580—1626) — кашталян кракаўскі Юрый Збаражскі (1580—1631) — кашталян кракаўскі, староста пінскі.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі