thumb|Уладанні Астрожскіх пазначаны ружовым. Астро́жскія — княжацкі род уласнага герба, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладанні на тэрыторыі сучасных Беларусі і Украіны.
Паходжанне Паходжанне не высветленае з дакладнасцю, і пытанне пра іх пачынальнікаў вырашаецца па-рознаму. М. Стрыйкоўскі выводзіў Астрожскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў)Канстанцін Астрожскі // Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. — Мінск: Полымя, 1996., некаторыя даследчыкі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай</ref> з’яўляецца версія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іх паходжанне ад Турава-Пінскіх князёўІ. А. Юхо. В. Л. Насевіч. Астрожскія // С. 223. (паводле памінальніка Астрожскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).
Першым гістарычна вядомым князем Астрожскім быў Даніла, уладальнік горада Астрог на Валыні ў сяр. XIV ст. (адсюль прозвішча).
Галіна Астрожскіх — Заслаўскія, да якіх пасля згасання ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.
Радавод Даніла (узг. 1341), кн. астрожскі, удзельнік паўстання 1341 супраць караля Казіміра III Вялікага Фёдар (? — 1441), кн. астрожскі, староста луцкі Іван Красны (Васіль; 1392—1461), кн. астрожскі Іван (Ян; 1427—1465), кн. астрожскі; ж. — Васіліса Глінская Канстанцін Астрожскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Таццяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага Канстанцін-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская Кацярына (? — 1579); м. — Крыштаф Мікалай Радзівіл Януш (1554—1620), кн. астрожскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафілія Тарло (? — 1635) (ад 1-й ж.) Еўфрасіння (? — 1628); м. — 1622 кн. Аляксандр Заслаўскі (? — 1629) (ад 1-й ж.) Элеанора (? — 1617); 1-ы м. — Геранім Язлавецкі (? — 1607); 2-гі м. — з 1609 кн. Ян Юрый Радзівіл (1588—1625) (ад 2-й ж.) Іван (1607—1618) Канстанцін (1563—1588) Лізавета (1560—1599); м. — Ян Кішка Аляксандр (1570—1603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (1575—1635) Соф’я (1590—1610); м. — Станіслаў Любамірскі Кацярына (? — 1642); м. — Тамаш Замойскі (1594—1638) Іван (? — 1618), кн. астрожскі Канстанцін Павел (? — 1618), кн. астрожскі Ганна (1600—1654); м. — з 1620 Ян Караль Хадкевіч (1561—1621) Ілья (? — 1539), кн. астрожскі; ж. — з 1537 Беата Касцялецкая (1496 — п. 1539), пазашлюбная дачка Жыгімонта Старога Лізавета (1539—1582); 1-ы м. — з 1553 Дзмітрый Фёдаравіч Сангушка (? — 1554); 2-гі м. — з 1555 граф Лукаш Гурка (? — 1573); 3-ці м. — з 1559 кн. Сямён Юр’евіч Слуцкі (? — 1560; гвалтоўна выдадзеная маці, законны муж скраў яе праз колькі дзён) Юры, кн. астрожскі Міхаіл (1456—1501), староста луцкі Раман, кн. астрожскі Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка Юрый Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская Даніла (? — п. 1420) Фёдар (Феадосій; да 1433 — каля 1490) Андрэй (? — п. 1436) Аляксандр (? — п. 1390), кн. чацвярцінскі — заснавальнік князёў Святаполк-Чацвярцінскіх Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле Дзмітрый (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле Аляксандр Анастасія; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі
Памяць У 2014 годзе вуліца ў мікрараёне Міхалова-2 ў Мінску атрымала назву «вуліца Астрожскіх»У Мінску ўвекавечаць памяць пераможцы Аршанскай бітвы.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рурыкавічы