Міжэ́рычы. Сустракаецца таксама варыянт Межырэ́чча, н. (, ) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны.

Назва Назва па-польску была Międzyrzecz, адпавядала такой жа заходняпольскай назве. Беларускі адпаведнік польскай назве — Міжрэчча. Старая калька з польскай была Межырэч, у 1970-х зафіксаваная назва МіжэрычыВалерый Шаблюк. Міжэрычы // С. 137..

Вядомае літоўскае адыменнае прозвішча Mižerauskas (з-пад Трокаў).

Гісторыя Упершыню згадваецца ў 2-й палове XV ст. як "двор" Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. ва ўладанні маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. Войцех заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 годзе Межырэч згадваецца як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства.

У 1560—1570-я гады ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з суддзём земскім ваўкавыскім П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. частка Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. Тым жа часам ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыску на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай—як пасаг Раіны Мацееўны Клачкоўны Падароскай атрымаў войскі гарадзенскі Р. Война.

З 1725 годзе мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, з 1940 года цэнтр сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 год—105 двароў.

У 2017 годзе Міжэрычы перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 97 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 72, мяшчан-хрысціян і сялян 21 С. 412.; 1897 — 334 чал. XX стагоддзе: 1998 — 271 чал.

Інфраструктура У Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта.

Славутасці Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1906—1912) Царква Святой Ганны (1903—1904) Гаспадарчы будынак Сядзіба Мештавічы Хрысціянскія могілкі з брамай

Страчаная спадчына Царква Святой Тройцы

Вядомыя асобы Баляслаў Іванавіч Сяўко (1940—2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1972).

Літаратура С. 348.

Międzyrzecz // S. 377.

Спасылкі

Катэгорыя:Каралінскі сельсавет (Зэльвенскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Зэльвенскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства