Юрый Белазор (каля 1622 — ) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (1658—1661) і віленскі (ад 1661).

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштафа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.

Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам cкарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ (1650—1655), кусташам віленскім (ад 1652).

Вымушана падпісаў ад імя віленскага капітула Кейданскі дагавор 1655 года пра унію ВКЛ і Швецыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленне бацькаўшчыны. За ахвяраванні часткі скарбу капліцы Св. Казіміра на патрэбы разбуранае пасля вайны краіны атрымаў прыхільнасць Яна Казіміра Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае кафедры.

Літаратура

Ryszard Mienicki, Jerzy Białłozor. Polski Słownik Biograficzny, t. II. — Kraków 1936, стр. 8.

Спасылкі Кароткая біяграфія

Юрый Катэгорыя:Каралеўскія сакратары Катэгорыя:Біскупы смаленскія Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Пісары скарбовыя літоўскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1620-я гады