Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша;  — ) — грамадская і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.

У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.

Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках.

У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.

Літаратура

Барбара Барбара Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага