Пала-Альта (, вымаўляецца ) — горад у акрузе Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША. Назва паходзіць ад іспанскіх слоў : «палка» (або «pole» — «дрэва») і : «высокі».
Пала-Альта з’яўляецца гістарычным цэнтрам амерыканскай Крэмніевай даліны. Часам яго называюць неафіцыйнай сталіцай даліны. Да Пала-Альта прылягае кампус Стэнфардскага ўніверсітэта, які лічыцца самастойнай адміністрацыйнай тэрыторыяй.
Пала-Альта з’яўляецца месцам нараджэння і штаб-кватэрай шматлікіх знакамітых кампаній, у тым ліку Hewlett-Packard, Xerox, Apple, Facebook, VMware і Tesla Motors. Тут знаходзіцца акадэмічнае выдавецтва Annual Reviews.
Каля дома 218 па вуліцы Чэнінг размешчаны памятны знак: там знаходзілася лабараторыя Федэральнай Тэлеграфнай Кампаніі, у якой працаваў знакаміты амерыканскі інжынер Лі дэ Форэст — вынаходнік трыёда (электроннай вакуумнай лямпы, якая выкарыстоўваецца як узмацняльнік сігналу).
Гарады-пабрацімы Пала Альта мае шэсць гарадоў-пабрацімаўCelebrating the Sister Cities of Palo Alto. Palo Alto Online News, 6 сакавіка 2012 года.: Альбі, Францыя Лінчэпінг, Швецыя Аахака, Мексіка Пала, Філіпіны Энсхедэ, Нідэрланды Цутыўра, Японія
Вядомыя асобы Джэймс Франка (нар. 1978) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, мастак. Дэйв Шульц — амерыканскі барэц, алімпійскі чэмпіён.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі