Чырвоная гвардыя () — узброеныя атрады венгерскіх рабочых-камуністаў. Створана ў 1919 годзе для абароны Венгерскай савецкай рэспублікі ад мясцовых контррэвалюцыянераў і замежных інтэрвентаў. Кіраўніком быў прызначаны Мацьяш Ракашы. Пазней атрады чырвонай гвардыі былі ператвораны ў Чырвоную Армію. Пасля падзення ВСР шматлікія венгерскія чырвонагвардзейцы загінулі падчас белага тэрору або беглі ў Савецкую Расію, дзе працягнулі ваяваць на франтах грамадзянскай вайны.

Чырвоная гвардыя таксама фарміравалася ў Баварыі, Даніі, Італіі, Расіі, Германіі, Фінляндыі і іншых краінах з развітым рабочым рухам.

Катэгорыя:Венгерская Савецкая Рэспубліка Катэгорыя:Узброеныя сілы Венгрыі Катэгорыя:Камунізм