Улан-Удэ (, ), да 1934 — Верхняу́дзінск — горад (з 1775) у Расіі, сталіца Бураціі. Насельніцтва — 436 тыс. чал. (2024). Заснаваны ў 1666 годзе.

Гісторыя Паселішча Удзінскае на месцы зліцця ракі Уда і ракі Селенгі было заснавана ў 1666 годзе як казацкае зімоўе; у 1678 годзе вядома як астрог, фарпост прасоўвання рускіх казакоў на ўсход. У 1775 годзе атрымаў герб. Герб быў падараваны паводле граматы вольнасцяў гарадам Кацярыны II, тады жа атрыманы статус горада Верхняудзінск. 27 ліпеня 1934 горад быў перайменаваны ва Улан-Удэ (у перакладзе з бурацкай мовы «Чырвоная Уда», «Чырвоная Рака»).

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Аляксандр Леанідавіч Асееў (нар. 1946) — фізік. Ядвіга Іосіфаўна Бяганская (1908—1992) — беларускі празаік, перакладчыца. Анатоль Панцеляймонавіч Колесаў (1924—1987) — хірург, генерал-маёр медыцынскай службы. Уладзімір Андрэевіч Лытаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар і пісьменнік.

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Бураціі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1666 годзе