Гусінаазёрск () — горад (з 1953 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Селенгінскага раёна Бураціі. Насельніцтва 25,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1939 годзе.
Размешчаны ў Забайкаллі, на Селенгінскім сярэднягор’і, у Гусінаазёрскай катлавіне, на паўночна-ўсходнім беразе Гусінага возера, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Загустай, за 110 км на паўднёвы захад ад Улан-Удэ.
Насельніцтва
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Бураціі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1939 годзе