Пальміцінавая (гексадэканавая) кіслата, CH3(CH2)14COOH — вышэйшая аднаасноўная карбонавая кіслата неразгалінаванай структуры. Найбольш распаўсюджаная ў прыродзе сярод вышэйшых карбонавых кіслот.
Бясколернае крышталічнае рэчыва. Амаль не раствараецца ў вадзе (0,0007 г у 100 г вады пры тэмпературы 20 °С). Раствараецца ў метаноле, этаноле, бензоле, этылацэтаце. Тэмпература плаўлення 62,9 °С, тэмпература ўспышкі 192 °С.
У выглядзе складаных эфіраў гліцэрыны пальміцінавая кіслата ўваходзіць у склад амаль усіх прыродных тлушчаў (у пальмавым алеі 39—47 %)Артыкул на сайце ХиМиК.ру і многіх ліпідаў, у выглядзе складаных эфіраў вышэйшых спіртоў — у склад некаторых воскаў (у спермацэце кашалота 90 % цэтылавага эфіра пальміцінавай кіслаты). Солі і эфіры пальміцінавай кіслаты — пальмітаты.
Пальміцінавую кіслату атрымліваюць гідролізам тлушчаў і каталітычным акісленнем вышэйшых алканаў. Выкарыстанне Пальміцінавую кіслату выкарыстоўваюць у вытворчасці мыла, у сумесі са стэарынавай кіслатой у вытворчасці стэарыну. Некаторыя эфіры пальміцінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці фарбаў.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Аднаасноўныя карбонавыя кіслоты