Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана
Біяграфія Яна была дачкою вядомага саноўніка падзішаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымонііТадж-Махал — контора Кука. Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. Падчас родаў 14-гф дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла.
Памяць Засмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласці з’яўляецца адной з галоўнейшых славутасцей Індыі.
Дзеці Мумтаз-Махал Хуралніса Бегам (1613—1616) Джаханара Бегам (1614—1681) Падшахзадэ Дара Шыкох (1615—1659) Шахзадэ Мухамад Султан Шах Шуджа Бахадур (1616—1660) Рошанара Бегам (1617—1671) Падзішах Мухйі уд-Дзін Мухамад Аўрангзэб (1618—1707) Шахзадэ Султан Умід Бахш (1619—1622) Сурайя Бану Бегам (1621—1628) Шахзадэ Султан Мурад Бахш (1624—1661) Шахзадэ Султан Луфтала (1626—1628) Шахзадэ Султан Даўлат Афза (1628-?) Эхуснара Бегам (1630-?) Гаўхара Бегам (1631—1707)
Спасылкі Тадж-Махал. Гісторыя Тадж-Махала.
Катэгорыя:Агра Катэгорыя:Памерлі пры родах