Юха Кусці Паасіківі (), па нараджэнні Юхан Густаў Хельстэн (; ) — фінскі палітычны дзеяч, 7-ы прэзідэнт Фінляндыі.

У 1903—1913 і 1917—1918 гг. уваходзіў у кіруючыя органы старафінскай партыі, выступаючы супраць палітыкі русіфікацыі, але з’яўляўся праціўнікам радыкальных дзеянняў. У 1907—1913 — дэпутат фінляндскага сейма. У 1914—1934 — генеральны дырэктар банка «Кансаліс-Асакэ-Панка». У траўні-лістападзе 1918 г. — прэм'ер-міністр Фінляндыі. На гэтай пасадзе выступаў за ўвядзенне ў краіне манархічнай формы праўлення.

Кіраваў фінляндскай дэлегацыяй на савецка-фінляндскіх мірных перамовах, якая падпісала 14 кастрычніка 1920 Тартускі мірны дагавор паміж Фінляндыяй і Расіяй.

У 1934 годзе быў прызначаны паслом у Швецыі, дзе актыўна працаваў над арганізацыяй фінска-шведскага абарончага саюза. У 1939 годзе стаў кіраўніком фінскай дэлегацыі на савецка-фінскіх перамовах, а пасля пачатку баявых дзеянняў паміж дзвюма краінамі атрымаў пасаду міністра без партфеля. 13 сакавіка 1940 года ён падпісаў Маскоўскі мірны дагавор, які скончыў Зімнюю вайну (1939—1940).

Па заканчэнні Вайны-працягу (1941—1944) у лістападзе 1944 быў ізноў прызначаны прэм’ер-міністрам Фінляндыі, пасля чаго ўзяў курс на аднаўленне добрасуседскіх адносін з Савецкім Саюзам. Пад ціскам савецкага ўрада ён быў вымушаны ўвесці ў склад урада члена камуністычнай партыі, чаго раней у гісторыі краіны ніколі не здаралася. У красавіку 1945 сфармаваў другі ўрад, які абапіраўся на пагадненне трох буйных фракцый парламента: камуністаў, сацыял-дэмакратаў і Аграрнага саюза.

11 сакавіка 1946 г. змяніў Карла Манэргейма на пасадзе прэзідэнта Фінляндыі. На гэтай пасадзе асноўную ўвагу надаваў знешняй палітыцы ў цэлым і нармалізацыі адносін з СССР у прыватнасці. Яго палітыка атрымала назву «Лінія Паасіківі».

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Юрысты Фінляндыі Катэгорыя:Фенаманы Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паслы Фінляндыі ў Швецыі