Кілью, таксама цукровае віно () — фінскі самаробны алкагольны напой.
Гатуецца з дражджэй, цукру і вады. Папулярны з-за моцнасці (15—17 %), бо смакавыя якасці вельмі нізкія. Кілью забаронены для вырабу ў хатніх умовах пры прыгатаванні з цукрам, таму для абыходу заканадаўства цукар замяняюць садавінай або ягадамі. Напой папулярны сярод студэнтаў і людзей, хворых на алкагалізм.
Крыніцы
Катэгорыя:Алкагольныя напоі Катэгорыя:Фінская кухня