Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (, ) — , ) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974).
Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча), дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ.
Памерла 22 ліпеня 2015 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю беларускага тэатра, у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (, Масква, 1956).
Творчая дзейнасць Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За працоўную доблесць» Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура
Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. Т. 3. — Минск, 2006.
Спасылкі Артыкул В. С. Іваноўскага, прысвечаны Э. П. Герасімовіч «Як цудоўна, што вы — з намі!»
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Рэктары Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства Катэгорыя:Члены КПСС