Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры — 29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.
Кар’ера Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.
На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).
У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар’еру.
Літаратура Erich Kamper/Bill Mallon: Who’s Who der Olympischen Spiele 1896—1992. Mailand 1992 ISBN 3-928562-47-9 Volker Kluge: Olympische Sommerspiele. Die Chronik II. Berlin 1998 ISBN 3-328-00740-7
Спасылкі Timo Soukola: Huhtanen, Veikko (1919—1976). Kansallisbiografia-verkkojulkaisu. 25.8.2000. Helsinki: Suomalaisen Kirjallisuuden Seura.
Катэгорыя:Гімнасты Фінляндыі Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі