Эйнаюхані Раўтаваара (; , Хельсінкі, Фінляндыя — 27 ліпеня 2016) — фінскі кампазітар, педагог, адзін з найбольш вядомых у свеце фінскіх кампазітараў.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Хельсінкі ў сям’і опернага спевака Эйна Раўтаваара (барытон) (1876—1939) і доктаркі Эльзы Катарыны Тэр’яскелі (1898—1944). Дзеці бацькавага брата таксама сталі вядомымі музыкантамі — Аўлікі Раўтаваара (1906—1990), оперная спявачка (сапрана), і Пенці Раўтаваара (1911—1965), віяланчэліст.

У 10 год страціў бацьку, а ў 16 — маці, юнацтва прайшло ў доглядзе за хворай маці ў Турку.

У 1948—1952 вучыўся ў Акадэміі Сібеліуса ў Аарэ Мэрыканта. Пасля перамогі ў 1954 ў амерыканскім конкурсе з творам «Рэквіем нашага часу» (A Requiem in our Time, 1953) быў рэкамендаваны да вучобы ў Джульярдскай школе (Нью-Ёрк), куды і быў прыняты. У Джульярдскай школе вучыўся ў кампазітара і піяніста Вінсэнта Персікеці, таксама браў урокі ў Tanglewood: у Роджэра Сэшэнса і Аарона Копленда. Пасля некалькіх год у ЗША вучыўся ў Швейцарыі ва Уладзіміра Фогеля і ў Кёльне.

З 1957 па 1959 гг. выкладаў у Акадэміі Сібеліуса, з 1959 па 1961 — архіварыус Хельсінкскага філарманічнага аркестра, з 1965 па 1966 — рэктар Музычнага інстытута Кяпюля (Käpylä, Хельсінкі), з 1966 па 1990 ізноў выкладае ў Акадэміі Сібеліуса (з 1976 года прафесар).

Сярод вучняў: Калеві Аха, Магнус Ліндберг, Олі Мустанен, Эса-Пека Саланен.

У студзені 2004 года перанёс расслаенне аорты, правёўшы паўгода ў рэанімацыі, але аднавіўся і здолеў вярнуцца да працы.

У 1959—1984 гг. быў жанаты з Мар’яхэйдзі Раўтаваара (Суованен) (1927—2004), спявачкай (мецца-сапрана). У 1984 ажаніўся са спявачкай і педагогам Сінікай Койвіста, што значна паўплывала на творчасць. Напісаў для жонкі шэраг твораў, у тым ліку канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971).

Сын ад першага шлюба — Маркаюхані Раўтаваара, музыкант і кампазітар.

Творчасць Стыль кампазітара істотна змяняўся на працягу дзесяцігоддзяў, зазнаючы розныя ўплывы. У пачатку творчага шляху захапляўся серыяльнай музыкай. Раўтаваара з’яўляецца вельмі плённым кампазітарам, аўтарам вялікай колькасці твораў розных жанраў, у тым ліку сімфоній, харавых і камерных твораў. У творчасці позняга перыяду адчувальныя містычныя элементы. Аўтар некалькіх біяграфічных опер — «Вінсэнт» пра Вінсэнта Ван Гога, «Алексіс Ківі» пра Алексіса Ківі, «Распуцін» пра забойства Распуціна.

Характэрны «гук Раўтаваара», напрыклад, можа быць створаны строгай прыгажосцю рапсадычнай тэмы струнных з мільгаючымі лініямі флейты, мяккім дысанансам званоў і, магчыма, украпленнямі пастушковага ражка.

Многія творы Раўтаваара былі запісаны Хельсінкскім філарманічным аркестрам.

Асноўныя творы

Оперы Шахта (Kaivos, 1957-58, 1960/63) Апалон супраць Марсія (Apollo contra Marsyas, опера-мюзікл, 1970) Драматычныя сцэны (En dramatisk scen, камерная опера, 1975-76, была забаронена) Томас (Thomas, 1982-85) Вінсэнт (Vincent, 1985-87) Дом Сонца (Auringon talo, камерная опера, 1989-90) Дары вешчуноў (Tietäjien lahja, тэлеопера, 1993-94) Алексіс Ківі (Aleksis Kivi, 1995-97) Распуцін (Rasputin, 2001-03)

Творы для сімфанічнага аркестра

Сімфоніі Сімфонія № 1 (1956/1988/2003) Сімфонія № 2 (1957/1984) Сімфонія № 3 (1961) Сімфонія № 4 (1962) Сімфонія № 5 (1985—1986) Сімфонія № 6 (Vincentiana, 1992) Сімфонія № 7 (Angel of Light, 1994) Сімфонія № 8 (The Journey, 1999)

Канцэрты Канцэрт для віяланчэлі № 1 (1968) Канцэрт для фартэпіяна № 1 (1969) Канцэрт для флейты (Dances with the Winds, 1973) Канцэрт для скрыпкі (1976-77) Канцэрт для аргана (Annunciations, 1976-77) Канцэрт для кантрабаса (Angel of Dusk, 1980) Канцэрт для фартэпіяна № 2 (1989) Канцэрт для фартэпіяна № 3 (Gift of Dreams, 1998) Канцэрт для арфы (2000) Канцэрт для кларнета (2001) Канцэрт для ўдарных (Incantations, 2008) Канцэрт для віяланчэлі № 2 (Towards the Horizon, 2008-09)

Творы для сімфанічнага аркестра з удзелам хору Канцэрт для сапрана, хору і аркестра «Дачка Мора» (Meren tytär, 1971) Дзіцячая імша (Lapsimessu) для дзіцячага хору і аркестра (1973) На апошнім рубяжы (On the Last Frontier), фантазія для хору і аркестра (1997)

Іншыя творы для сімфанічнага аркестра Modificata (1957/2003) Anadyomene (1968) Garden of Spaces (1971/2003) Cantus Arcticus (1972) Angels and Visitations (1978) Lintukoto / Isle of Bliss (1995) Autumn Gardens (1999) Book of Visions (2003-05) Manhattan Trilogy (2004) Before the Icons (1955/2005) A Tapestry of Life (2007)

Творы для струннага аркестра Скрыпачы (Pelimannit, 1952, абноўлена 1972) Divertimento (1953) Эпітафія Бэла Бартаку (Epitafi Béla Bartókille, 1955, абноўлена 1986) Canto I (1960) Canto II (1961) Canto III (Партрэт мастака ў пэўны момант) (1972) Фінскі міф (Suomalainen myytti, 1977) Астработнія Polska (Pohjanmaa Polska, 1980, абноўлена 1993) Сады птушкі — Прысвячэнне Золтану Кодаю (Bird Gardens (Hommage à Kodály Zoltán), 1982) Прысвячэнне Ферэнцу Лісту (Hommage à Liszt Ferenc, 1989) Canto IV (1992) Adagio celeste (2002) Canto V «У самым сэрцы святла» (Into the Heart of Light, 2011)

Творы для духавога аркестра Рэквіем нашага часу (A Requiem in our Time, 1953) Вайсковая імша для духавога аркестра (1968) Гульнявыя пляцоўкі для анёлаў (Playgrounds for Angels, 1981)

Камерна-інструментальныя творы Струнны квартэт № 1 (1952) Струнны квартэт № 2 (1958) Струнны квартэт № 3 (1965) Струнны квартэт № 4 (1975) Струнны квінтэт «Невядомае неба» (Les cieux inconnus, 1997) Струнны квінтэт «Варыяцыі для пяці» (Variations for Five, 2013) Паветраны актэт (1962) Квартэт «Музычныя табліцы герцага Югана» (Pöytämusiikki Juhana Herttualle, 1953) Серэнады Аднарога (Serenades of the Unicorn) для гітары (1977) Маналогі Аднарога (Monologues of the Unicorn) для гітары (1980) Гімн (Hymnus) для трубы і аргана (1998) Саната для віяланчэлі № 1 (1972-73/2001) Саната для віяланчэлі № 2 (1991) Апошні пейзаж (Lost Landscapes) для скрыпкі і фартэпіяна (2005) Красавіцкія лініі (April Lines) для скрыпкі і фартэпіяна (1970/2006) Летнія развагі (Summer Thoughts) для скрыпкі і фартэпіяна (1972/2008)

Творы для фартэпіяна Саната для фартэпіяна № 1 (1969) Саната для фартэпіяна № 2 (1970) Скрыпачы (Pelimannit, 1952) Іконкі (Ikonit, 1955) Прэлюдыі (Preludit, 1957) Эцюды (Etydit, 1969) Нарцыс (Narcissus, 2002) Жыціі (Passionale, 2003) Агонь (Fuoco, 2007)

Творы для аргана Ta Tou Theou (1967) Laudatio trinitatis (1969) Toccata (1971/98) Вясельны марш (Häämarssi, 1984)

Харавыя творы Вігілія (Vigilia) для царкоўнага хору (1971-72/96) Кніга жыцця (Elämän kirja), 11-часткавы вакальны цыкл для мужчынскага ансамбля (1972) Credo (1972) Suite de Lorca (1973) Canticum Mariae Virginis (1978) Magnificat (1979) Katedralen (1982) Песня нашага часу (Canción de nuestro tiempo, 1993) Першая элегія (Die erste Elegie, 1993) Радасць танца (Och glädjen den dansar, 1993) Пад ніцым вербалозам (Halavan himmeän alla, 1998) Чатыры рамансы з оперы «Распуцін» (Neljä romanssia oopperasta Rasputin, 2006) Нашае каханне (Unsere Liebe, 1996/2010) Missa a cappella (2011)

Творы для голаса Вакальны цыкл «Тры санеты Шэкспіра» (Three Sonnets of Shakespeare, 1951) Вакальны цыкл «Пяць санетаў да Арфея» (Fünf Sonette an Orpheus) на вершы Рыльке (1954-55) Вакальны цыкл «Каханкі» (Die Liebenden) на вершы Рыльке (1958-59) Вакальны цыкл "Свет летуценняў (Maailman uneen) на вершы Аара Хелаакаскі (1972) Вакальны цыкл «Падарожжа» (Matka) на ўласныя тэксты (1977) Вакальны цыкл I min älsklings trädgård на вершы Эдзіт Сёдэргран (1983-87) Чатыры песні з оперы «Алексіс Ківі» (Neljä laulua oopperasta Aleksis Kivi, 1997) Вакальны цыкл «Рубаі» (Rubaiyat) на вершы Амара Хаяма (2013)

Літаратурныя і навуковыя творы Аўтапартрэт (Omakuva; успаміны, 1989) Бясконцыя перавагі (Mieltymyksestä äärettömään; зборнік эсэ, 1998) Кампазітар і муза (Säveltäjä ja Muusa; разам з Сіні Раўтаваара, 2001) Размовы і нататкі (Keskusteluja ja kirjoituksia; разам з Міка Франкам, 2006)

Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Фінляндыі Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хельсінкі