Тээму Юркі Юхані Сіпа (; , , Фінляндыя) — цяперашні каталіцкі біскуп Хельсінкі.

Біяграфія Тээму Сіпа нарадзіўся ў лютэранскай сям'і, у 1966 годзе перавярнуўся ў каталіцтва. Праз чатыры гады вырашыў стаць святаром. Пасля заканчэння навучання ў семінарыі пры Фрайбургскім універсітэце пасвечаны ў святары 28 мая 1977 года. Пад кіраўніцтвам Карла Лемана абараніў дыпломную працу па тэме «Das Prinzip des Protestantismus bei Paul Tillich».Прынцып пратэстанцтва паводле Паўля Тыліха

Працаваў у Хельсінкі і Ювяскюля. 16 чэрвеня 2008 года Рымскі папа Бенедыкт XVI прызначыў Тээму Сіпа ардынарыем адзінай у краіне каталіцкай дыяцэзіі ў Хельсінкі, змяніўшы на гэтай пасадзе Юзафа Врубеля (), які стаў Люблянскім біскупам. 5 верасня 2008 года Тээму Сіпа быў пасвечаны ў біскупы.

Цікавыя факты Тээму Сіпа стаў першым каталіцкім біскупам — фінам па нацыянальнасці з часоў біскупа Аба Арві Куркі (), які памёр у 1522 годзе.

Спасылкі Інфармацыя на catholic-hierarchy.org

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лахты Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Фінляндыі Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Фінляндыі