Юхан Гадалін (, Турку-) — фінскі хімік. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН.
Біяграфія
Вучыўся ва ўніверсітэтах Турку і Упсалы. У 1785—1822 працаваў ва ўніверсітэце Турку. Навуковыя працы па неарганічнай хіміі. Пры даследаванні мінералу, знойдзенага каля г. Ітэрбюн, адкрыў невядомую раней «зямлю» (сумесь аксідаў і рэдказямельных металаў), якую назваў ітрыевай, што прывяло да адкрыцця рэдказямельных элементаў. У яго гонар названы адзін з рэдказямельных металаў — гадаліній.
Літаратура
Катэгорыя:Хімікі Фінляндыі