Ялмары Віртанен (, , вёска Майніемі, Фінляндыя — ) — карэльскі паэт. Пісаў на фінскай мове.
Друкаваўся з 1906 года. У ранніх творах адчуваецца паднявольнае становішча працоўных. У зборніках вершаў «Вольнай часінай» (1930), «Стройныя шарэнгі» (1931), «Чырвонае кантэле» (1937) асэнсаванне гістарчнага мінулага карэльскага народа, самабытнасць людскіх характараў і прыроды, паўночнага краю. Вядомы як драматург, перакладчык. Пераклаў на фінскую мову паасобныя творы Янкі Купалы.
Арыштаваны 14 лютага 1938 года. Асуджаны Асобай тройкай НКВД Карэльскай АССР ад 11 красавіка 1938 г па арт. 58-2-11 КК РСФСР на тэрмін 10 гадоў. Накіраваны ў Комі АССР. Памёр 2 красавіка 1939. Рэабілітаваны 25 мая 1955 года Вярхоўным судом СССР.
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Фінскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Паэты Карэліі Катэгорыя:Пісьменнікі Карэліі Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР