«Млын моды» () — фестываль-конкурс моды і фота ў Рэспубліцы Беларусь. Першы беларускі модны форум агульнарэспубліканскага значэння, які праводзіцца з 2001 г. штогадова ў Мінску і з'яўляецца культурна-адукацыйным праектам для маладых дызайнераў адзення, мадэляў, майстраў фота, стылістаў і візажыстаў. Накіраваны на фарміраванне прафесійных кампетэнцый і павышэнне майстэрства моладзі Беларусі ў галіне моды, дызайна і вырабу адзення, фотамастацтва, тэкстыля і паслуг; збераганне нацыянальных культурных традыцый; асваенне лепшага замежнага досведу і пашырэнне міжнародных культурных сувязей. З'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), таму адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 года. У 2002—2011 гг. фестываль меў статус міжнароднага (беларуска-расійскага). Аўтарам фестываля з'яўляецца Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў), які таксама быў арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля у 2001—2011 гг.Мельница моды, 2001 [Изоматериал] : IX Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото: [фотоальбом / фото: Д. Елисеев и др.]. — [Б. м.: б. и., 2001?]. — с.; Мельница моды, 2011 [Изоматериал] : XX Международный фестиваль моды и фото, [5―7 мая 2011, Минск]. — [Б. м.: б. и.], 2011. — 150 с. Гісторыя стварэння і фармат фестываля У 2001—2011 гг. афіцыйнымі арганізатарамі фестывалю выступалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Агенцтва моды Сашы Варламава. З 2012 г. афіцыйным арганізатарам фестывалю выступае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — у прыватнасці яго арганізацыя Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У 2001—2011 гг. арганізатарам і мастацкім кіраўніком фестываля з'яўляўся Аляксандр Леанідавіч Варламаў (Саша Варламаў). З 2012 г. арганізатарам фестываля з'яўляецца дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільеўна Васільчанка, а мастацкім кіраўніком — Святлана Міхайлаўна Гнядзёнак (загадчык адзела моды і дызайна Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі).

Фестываль-конкурс «Млын моды» з'яўляецца прамым пераемнікам беларускага конкурсу «Супермадэль Беларусі» (1992—2000), які ствараўся Аляксандрам Варламавым. Менавіта з намінацыі «Мадэль» конкурсу «Супермадэль Беларусі» і вырас фестываль «Млын моды»Мельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 20.. Канцэпцыя фестываля-конкурса «Млын моды» была распрацавана Аляксандрам Варламавым яшчэ ў 1997 г. у ходзе конкурсу «Супермадэль Беларусі»: спалучыць для маладых творцаў у адной «творчай лабараторыі» дызайн адзення, мастацкую фатаграфію, харэаграфію, сцэнаграфію, музыку, паэзію і скульптуру, а таксама зблізіць тых, хто стварае сучаснае мастацтва, сучасную індустрыю прыгажосці і карыстальнікаў гэтай індустрыіМельница моды, 2003 : Второй междунар. рос.-белорус. фестиваль моды и фото: [Информ. ил. кат. / гл. ред. С. Варламов; Фото: М. Маруга]. — Мн. : БелКП-Пресс, 2003. — С. 1, 4, 20.. Варламаў рытарычна выказваўся адносна гэтай задумкі і жадання: «Што можа мацней і натуральней злучыць розныя віды мастацтва, чым чалавечая прыгажосць?». Па гэтай прычыне адлік конкурсу «Млын моды» вядзецца з 1992 г. Аднак акцэнт конкурсу быў перанесены ад супермадэлі да дызайнера адзенняМельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 2.. Змяніць назву конкурса «Супермадэль Беларусі» на іншую, больш звязаную з модай, а не супермадэлямі, Варламаву прапанавала Таццяна Яўгеньеўна Міхалкова, прэзідэнт Дабрачыннага фонда «Русский силуэт». Саша Варламаў прыдумаў новую назву конкурса — «Млын моды».

Аляксандр Варламаў у арганізацыі і зместу фестываля праяўляў патрэбную гнуткасць, заўсёды ведаючы, што трэба адэкватна рэагаваць на патрабаванні часу і глядзець у будучыню, аднак магістральным кірункам развіцця фестывалю заўсёды бачыў узаемны сінтэз раўнапраўных мастацтваў, дапамога маладым творцам праз стымуляванне іх развіцця і фармаванне беларускай нацыянальнай школы дызайна адзення, яе самаўсведамленне і інстытуцыяналізацыю.

Фестываль-конкурс праводзіцца сярод як пачынаючых, так і прафесійных мадэльераў, мадэляў, візажыстаў і фатографаў па наступным традыцыйным намінацыям: «Школа моды», «Майстар моды» — для дызайнераў адзення; «Мадэль-дэбют фестываля-конкурса», «Лепшая топ-мадэль фестываля-конкурса», «Міс-мадэль Беларусі», «Містар-мадэль Беларусі» — для мадэляў; «Фота» — для фатографаў і фотамадэляў; «Майстар стылю» — для цырульнікаў, візажыстаў, спецыялістаў нэйл-арту. Часам у рамках фестывалю ўводзіліся іншыя намінацыі: «Pret-a-porter», «Стылізацыя нацыянальнага касцюма», «Суперфотамастак Беларусі», «Мадэль-дэбют фестываля» і інш.

На працягу году праходзяць адборныя туры фестываля-конкурсу па рэгіёнам Беларусі ў абласных цэнтрах, а вясной (як правіла, у канцы красавіка ці пачатку мая) праводзіцца фінал конкурсу ў Мінску. Саша Варламаў, зыходзячы з прынцыпа, як сам выказаўся, што «Мода — гэта не спорт», пабудаваў наступную спецыфічную структуру мерапрыемства па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: да фінала — конкурс, а фінал — фестываль дызайнераў адзення. Усе мадэльеры-фіналісты «Млына моды» (а іх магло быць і 200 чалавек) аўтаматычна станавіліся дыпламантамі фестываля. Гэта, на думку Варламава, дазваляла вырасціць шмат талентаў. Сярод фіналістаў намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» міжнародныя эксперты вылучалі дызайнераў, якія атрымлівалі асаблівыя прызы і стажыроўкі, ахопліваючы тым больш паловы фіналістаў.

Традыцыйнымі складовымі часткамі фінала фестываля з'яўляюцца дэфіле, выстаўкі-ярмаркі, фотаэкспазіцыі, майстар-класы, прэс-канферэнцыі і фінальнае гала-прадстаўленне ў Вялікай зале. На фінале звычайна прысутнічаюць замежныя госці. Крытэрыі ацэнкі вядомы ўдзельнікам конкурсаў загадзя. У журы ўваходзяць і замежныя эксперты, каб узмацніць аб'ектыўнасць і незалежнасць ацэнак. Усе намінацыі сярод мадэляў вырашаліся па рэкамендацыям міжнародных экспертаў, якія пасля запрашалі пераможцаў удзельнічаць у паказах замежных калекцый адзення ў Мінску на «Млыне моды».

З кастрычніка 2003 г. фестываль наладзіў пастаяннае супрацоўніцтва з самымі значнымі школамі моды ў Еўропе: Міжнародная школа моды «ESMOD» (Мюнхен-Берлін), студыя «Berçot» (Парыж), «Academia di Costumo e di Moda» (Рым), «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан).

Дыпламанты намінацый «Школа моды» і «Майстар моды» звычайна атрымліваюць права (з кастрычніка 2003 г.) на замежныя стажыроўкі ў школы моды Еўропы і (з 2002 г.) права аўтаматычна ўдзельнічаць у паўфінале конкурса маладых дызайнераў, які праводзіцца Дабрачынным фондам «Русский силуэт» (Масква, Расія), — самага буйнога ў краінах СНД міжнароднага конкурса маладых дызайнераў адзення. Чатыры пераможцы беларускага паўфінала конкурсу «Русский силуэт» атрымлівалі права ўдзельнічаць у фінале конкурса ў Маскве; у 2003—2011 гг. мінімум адзін з чатырох пераможцаў беларускага паўфінала атрымліваў права на замежную стажыроўку.

У рамках фестывалю Саша Варламаў таксама арганізоўваў паказы ў Мінску гасцявых модных калекцый з Парыжа, Рыма, Берліна, Мюнхена, Лондана, Прагі, Масквы, Стакгольма, Іванава і інш.

У 2001—2011 гг. Варламаў таксама рабіў цыкл перадач «Млын моды» на беларускім тэлебачанні.

Пасля сыходу Варламава з пасады мастацкага кіраўніка, з 2012 г. змяніліся і падыходы ацэнак па намінацыям «Школа моды» і «Майстар моды»: не толькі ў турах адбору (паў-фіналах па рэгіёнам Беларусі), але і ў фінале пачалі праводзіць конкурс і вылучаць толькі трох дыпламантаў «Млына моды» — заняўшых па ацэнцы журы 1-е, 2-е і 3-е месца.

У 2012—2015 гг. фестываль меў супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з такімі замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія працуюць у сферы фатаграфіі, моды і дызайну адзення, як Вышэйшая школа мастацтваў і тэхналогій моды «ESMOD» (Парыж, Францыя); Інстытут моды і дызайну «Марангоні» (Мілан, Італія); «Istituto Europeo di Design» (Еўрапейскі інстытут дызайна, Мілан); Інстытут моды «SITAM» (Італія); Універсітэт Анже (Анжэ, Францыя); Універсітэт крэатыўных мастацтваў (Лондан, Вялікабрытанія); Кракаўская школа мастацтваў (Кракаў, Польшча); Школа мастацтваў, дызайну і архітэктуры ўніверсітэта Аалто (Хельсінкі, Фінляндыя); Школа тэхналогій і дызайну касцюма (Кёльн, Германія); Міжнародны конкурс маладых дызайнераў «Русский силуэт» (Масква, Расія); Дом мод «СВ модэлс» (Вільнюс, Літва)Финал XXIV Республиканского фестиваля-конкурса моды и фото «Мельница моды–2015»; XXIV Республиканский фестиваль-конкурс моды и фото «Мельница моды» проходит в Минске .

Маладзёжныя творчыя майстэрні

Па ініцыятыве Сашы Варламава «Млын моды» стаў не толькі культурным, але і адукацыйным праектам, бо лагічным працягам (пасля правядзення фінала фестываля) сталі з 2004 г. маладзёжныя творчыя майстэрні для фіналістаў фестываля — праграмы міжнароднага абмена вопытам, папулярызацыі сучаснага беларускага дызайна адзення замяжой, стажыроўкі для самых таленавітых маладых дызайнераў адзенняМельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7..

Яшчэ ў 2000 г. у рамках акцыі «Суперобраз ХХI века — звук, цвет, форма», якая ладзілася ў Мінску Беларускім дзяржаўным універсітэтам супольна з Агенцтвам моды Сашы Варламава, Варламаў правёў Беларускую маладзёжную творчую майстэрню для стварэння творчай студэнцкай моладдзю новых сінтэзіраваных форм мастацтва. Паводле задумкі Варламава, мэтай падобных «майстэрняў» павінны быць спрыянне творчаму і эстэтычнаму фармаванню маладога мастака моды — праз засваенне вопыта беларускіх і замежных калег, дэманстрацыю сваіх дасягненняў і наладжванне творчых сувязей паміж школамі моды Еўропы. Праз творчыя майстэрні маладым дызайнерам Беларусі стаў прапаноўвацца шырока распаўсюджаны ў навучальным працэсе школ моды Заходняй Еўропы прыём «mood boards» (пошук асацыяцый) — пошук новага пункту гледжання на форму, сілуэт і колераспалучэнне. У ходзе замежных стажыровак маладыя беларускія дызайнеры, акрамя тэарэтычнага і практычнага вопыту, таксама атрымлівалі бясплатна ўзоры ўнікальных сучасных тканін. Па ацэнцы Варламава, беларускія творчыя майстэрні сталі важным фактарам стварэння моста паміж школамі моды Заходняй Еўропы, Беларусі і Расіі, бо да таго ў Заходняй Еўропе аб дызайнерах адзення з Беларусі і Расіі было мала вядомаМельница моды — 2005 [Изоматериал] : фестиваль моды и фото: Белорусский полуфинал Международного конкурса молодых дизайнеров одежды Благотворительного фонда «Русский силуэт»: [информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов. — [Б. м.: б. и., 2005]. — С. 7—11..

У 2004—2011 гг. Саша Варламаў арганізоўваў міжнародныя маладзёжныя творчыя майстэрні «Млын моды» у Германіі (2004, 2005, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011), Італіі (2005), Бельгіі (2008, 2009, 2010), Аўстрыі (2008, 2009, 2010), Чэхіі (2008, 2010), Швецыі (2007, 2008, 2009, 2010, 2011) і Літве (2010).

Сродкі, сабраныя ад продажу білетаў міжнароднай маладзёжнай творчай майстэрні «Млын моды ў Берліне» (13 кастрычніка 2005 г.) і ад продажаў на аукцыёне, былі перададзены ў на лячэнне дзяцей з БеларусіМельница моды, 2006 [Изоматериал] : XIV [Международный фестиваль моды и фото, 3-5 мая 2006: информационный иллюстрированный каталог / гл. ред. С. Варламов]. — Минск: [б. и.], 2006. — С. 5.. У 2010 г. пачалося супрацоўніцтва праекта «Млын моды» з дзіцячымі дамамі Мінска.

Сімвал фестываля