Эльмер Нікландэр (;  — ) — фінскі пажарны і лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

Эльмер Нікландэр нарадзіўся ў 1890 годзе ў абшчыне Хаўс'ярві. У 1908 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе выступіў у штурханні ядра, кіданні дыска і кіданні дыска ў грэчаскім стылі, але не заваяваў медалёў.

У 1912 годзе, на Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, выступаючы за фінскую каманду заваяваў сярэбраны медаль у кіданні дыска правай і левай рукамі і бронзавы — у штурханні ядра правай і левай рукамі (у залік ішоў лепшы вынік).

Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці Эльмер Нікландэр выступаў ужо за незалежную Фінляндыю. У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене ён стаў чэмпіёнам у кіданні дыска і заваяваў сярэбраны медаль у штурханні ядра, але ў 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы быў у гэтых дысцыплінах ўжо 7-м і 6-м адпаведна.

Спасылкі

Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты Фінляндыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі