Краіна мумітроляў або Мумісвет (, ), афіцыйнае англійскае найменне Moomin World — тэматычны забаўляльны парк у Фінляндыі, прысвечаны персанажам серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў.
Парк заснаваны Дэнісам Ліўсанам у 1993 годзе. Паркам кіруе кампанія Muumimaailma Oy, 75 % якой належыць CreaArt Holding Abhttp://www.muumimaailma.fi/en/moomin_world/muumimaailma_oy .
Галоўныя ролі Краіны мумітроляў у персанажаў сямейства Мумітроляў — Мумітаты, Мумімамы і ўласна самога Мумітроля, ёсць і іншыя персанажы — Хемулі, Фрокен Снорк, Малая Мю і Снусмумрык. Таксама востраў насяляюць самыя розныя казачныя істоты.
2013 Тэма лета 2013 — гісторыя пра гіганцкі гарбуз. Тэма і гісторыя добра прасочваецца і ў прадстаўленнях тэатра «Emma», і ў гарбузовай хацінцы на двары Мумідома, і ў дзіцячых вырабах.
Прызнанне 4-е месца ў дзясятцы забаўляльных паркаў свету паводле «Independent of Sunday» у 2005; прыз «Golden Pony» (The Games & Parks Industry Magazine) у 2007 годзе.
Таксама кампанія Muumimaailma Oy атрымала ўзнагароду за адказны падыход да дзейнасці.Summer 2013: The Giant Pumpkin
Зноскі
Спасылкі
http://www.muumimaailma.fi/ — афіцыйны сайт Краіны мумі-троляў http://www.vaski.fi/ — сайт Väski, вострава прыгод для дзяцей
Катэгорыя:Забаўляльныя паркі Фінляндыі