Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019Памёр Міхаіл Касцюк — адзіны ў Беларусі акадэмік-гісторык // nashaniva.by, 05.02.2019, 11:49) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, член-карэспандэнт з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна (2010).
Біяграфія Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 гадах — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 года — загадчык аддзела, з 2007 — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 годзе — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ. У 1998 годзе М. П. Касцюк стаў акадэмікам Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва, Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай асацыяцыі гісторыкаў у 1993 годзе, яе старшыня з 1997 года.
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі XX стагоддзя: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусі» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (2000—2011)
Працы Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М. П. Костюк, В. А. Полуян, А. Н. Сорокин и др. — Мн. : Наука и техника, 1981.
Манаграфіі Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). — Минск, 1979. Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). — Минск, 1986. Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. — Минск, 1989. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мінск, 2000.
Артыкулы
Прызнанне Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981) Медаль Францыска Скарыны (2010) Прэмія НАН Беларусі і СА РАН (2003) імя акад. за кнігу «Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў XIX—XX стст. ».
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Міхаіл Паўлавіч Касцюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Сяргей Навумчык. Чалавек, які дапамог «Пагоні» зрабіцца дзяржаўным сымбалем // Радые Свабода, 5 лютага 2019
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна