Слюдзя́нка () — горад у Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Слюдзянскага раёна. Размешчаны на заходнім ускрайку возера Байкал, за 110 км ад Іркуцка. Насельніцтва — 18,5 тыс. жыхароў (2010 год).
Буйны чыгуначны вузел на Транссібірскай магістралі, праз горад праходзіць федэральная аўтадарога . З горада пачынаецца . Турыстычны цэнтр Іркуцкай вобласці. Паблізу горада вядзецца здабыча мармуру і цэментнай сыравіны. У мінулым Слюдзянка была вядомая здабычай і лазурыту.
На месцы горада ў 1647 годзе быў створаны Култуцкі астрог, пасля перанесены на месца, дзе зараз знаходзіцца пасёлак Култук. Пасля гэтага, толькі ў 1802 годзе на гэтым месцы з’явілася паселішча Слюдзянскае зімоўе на Кругабайкальскім тракце. У 1899 годзе быў заснаваны чыгуначны пасёлак Слюдзянка, які атрымаў статус рабочага пасёлка ў 1928 годзе, статус горада — у 1936 годзе.
Тапаніміка Назва Слюдзянка — рускага паходжання. У аснове назвы «слюда» — мінерал, які на працягу 350 гадоў здабываюць у ваколіцах паселішча. Слюдзянка не мяняла назвы, быўшы астрогам, зімоўем, пасёлкам і горадам. Рака, якая працякае ў межах горада і ў сярэднім цячэнні якой былі адкрыты радовішчы слюды, таксама называецца .
Гісторыя
Найстаражытная гісторыя
Першыя людзі на тэрыторыі Слюдзянкі з’явіліся ў энеалітычную эпоху. Аб гэтым можна меркаваць па знойдзеных у 1962 годзе пахаваннях старажытнага чалавека на . Гэтыя пахаванні былі аднесены археолагамі да кітойскай эпохі энеаліту. У пячорах на шаманскім мысе знойдзеныя малюнкі і наскальны жывапіс старажытных людзей, аднак пасля ўздыму ўзроўня Байкала ў сувязі з пачаткам эксплуатацыі Іркуцкай ГЭС яны апынуліся пад вадой.
Тэрыторыя Слюдзянкі да прыходу рускіх Аб гэтым этапе гісторыі Слюдзянкі вядома няшмат. Гісторыкі мяркуюць, што ў I стагоддзі да н.э. на тэрыторыі Паўднёвага Прыбайкалля жылі гуны. Затым іх змянілі , народ цюркскага паходжання. На думку гісторыкаў, яны з’яўляюцца прабацькамі якутаў. Па знойдзеных пахаваннях курыкан можна меркаваць аб тым, што яны былі жывёлагадоўцамі, умелі плавіць жалеза, былі багатыя адносна плямёнаў, якія іх атачалі, і валодалі развітым мастацтвам. У XI стагоддзі іх выцеснілі мангольскія плямёны, у ліку якіх былі бураты. Яны засялілі паўднёвае, паўднёва-ўсходняе, ўсходняе і паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Байкала, у тым ліку і тэрыторыю Слюдзянкі. Акрамя бурат, на тэрыторыі Паўднёвага Прыбайкалля жылі эвенкі. Да прыходу рускіх на месцы Слюдзянкі знаходзілася іх стойбішча. Як адзначыў дзекабрыст Мікалай Іванавіч Лорэр, да часу яго прыбыцця ў 1813 годзе Култук, бліжэйшы да тэрыторыі Слюдзянкі населены пункт, усё яшчэ ўяўляў сабой вёску, якую насялялі пераважна эвенкі.
Слюдзянка з 1647 па 1890-я гг. У пачатку каланізацыі Сібіры слюда была адным з самых каштоўных тавараў для землепраходцаў, акрамя і солі. Казакі, якія прыбылі на паўднёвы Байкал, заняліся пошукамі менавіта гэтага мінерала і знайшлі яго ў сярэднім цячэнні адной з невялікіх горных рэк, названай пасля Слюдзянкай. У вусце суседняй з ёй ракі знаходзілася эвенкійскае стойбішча. На яго месцы было вырашана арганізаваць невялікі для таго, каб здабываць слюду і ахоўваць рудазнаўцаў і здабытчыкаў ад эвенкаў. Яго заснавальнікам стаў землепраходзец , енісейскі казак, баярскі сын. Аб стварэнні астрога было даложана цару Аляксею Міхайлавічу. На гэтым месцы астрог праіснаваў нядоўга і быў праз некалькі гадоў перанесены рускімі на месца, дзе цяпер стаіць Култук, аднак , у вусце якой стаяў астрог, была названая імем яго заснавальніка.
Пасля пераносу астрожка ніякіх населеных пунктаў на тэрыторыі Слюдзянкі не было аж да 1802 года. У 1766 і 1780-х гг. на тэрыторыі Слюдзянкі пабываў падарожнік Эрык Лаксман. Ён зацікавіўся мінераламі ў яе наваколлях і адкрыў радовішча нефрыту, ляпіс-лазуры і нанова адкрыў радовішча слюды, да таго часу забытыя і не асвойваемыя.
Пасля з’яўлення ўказу Паўла I «Аб насельніцтве Сібірскага края…» перасяленцы з цэнтральных губерняў Расійскай імперыі ў 1802 годзе паставілі на месцы сучаснай Слюдзянкі Слюдзянскае зімоўе і адрадзілі здабычу слюды. Наступным важным для развіцця Паўднёвага Прыбайкалля крокам паслужыла рашэнне будаваць колавую дарогу ад Іркуцка да Кяхты. Пры Слюдзянскім зімоўі была арганізавана паштовая станцыя. У 50-х гг. XIX стагоддзя Мураўёва-Амурскага была ўхваленая ідэя будаўніцтва Кругабайкальскага тракту ўздоўж берага Байкала. Да таго часу Кяхта пачала страчваць сваё былое значэнне. Яе канкурэнтам станавіўся Верхнеўдзінск, і было вырашана правесці дарогу па самым беразе Байкала, спачатку да , а затым да Верхнеўдзінска. Будаўніцтва вялося намаганнямі ссыльных палякаў, якія паднялі ў 1866 годзе. Колавае і паштовае паведамленне па дарозе было адкрыта ў 1864 годзе.
Слюдзянка з 1890-х гг. да 1917 года thumb|Чыгуначны вакзал у Слюдзянцы У 1899 годзе з земляў, якія належалі Култукскаму сельскаму сходу, была выдзелена зямля для будаўніцтва чыгуначнага пасёлка. Так быў заснаваны пасёлак Слюдзянка. У ім размяшчаліся Першы і Другі ўчасткі Упраўлення будаўніцтвам Кругабайкальскай чыгункі. Існуюць розныя версіі аб тым, чаму спатрэбілася стварыць чыгуначны вузел Слюдзянка, а не зрабіць яго ў найбуйнейшым тады населеным пункце поўдня Байкала Култуку. Ёсць здагадка аб тым, што будаўніцтва Слюдзянкі было асабістым пажаданнем тагачаснага міністра шляхоў зносін Хілкова. Па іншай версіі, сельскі сход Култука адмовіўся вылучаць зямлю на сваёй тэрыторыі пад чыгуначную станцыю, бо ў гэтым выпадку і без таго невялікія прыдатныя для сельскай гаспадаркі землі былі б заняты станцыяй і паравозным дэпо. Кругабайкальская чыгунка была стратэгічна важным і ў той жа час вельмі дарагім звяном Транссіба. Паравознае дэпо, а таксама сусветна вядомы Слюдзянскі вакзал з белага мармуру былі здадзены ў 1904 годзе, а ў 1905 годзе быў адкрыты рух цягнікоў. У 1912 годзе вылучалася ініцыятыва пераўтварыць пасёлак у
горад Слюдзянку, бо па колькасці (4072 душы абодвух палоў), саслоўнага складу і роду заняткаў насельніцтва пасёлак гэты, які мае ў цяперашні час характар гарадскога паселішча, у будучыні, у сілу натуральна-геаграфічных умоў: блізкасць многіх карысных мінералаў (слюды, белай гліны, алебастру, мармуру) і выгоды збыту іх па прылеглым да пасёлка чыгуначным і водным шляхам непазбежна павінен шырыцца і развівацца
Да 1916 года ў Слюдянцы пражывала 5109 чалавек, дзейнічалі царква, 6 школ, 4 заезных двары, карчма і каля 60 крамаў.
left|320px|thumb|Слюдзянка ў 1914 годзе
Рэвалюцыйныя падзеі
У пачатку XX стагоддзя ў Слюдзянцы пачалі развівацца рэвалюцыйныя арганізацыі. У 1903—1904 гг. у горадзе з’явілася сацыял-дэмакратычная група. З пачаткам рэвалюцыйнага руху 1905 года ў Іркуцку па ўсёй чыгунцы пачынаюцца хваляванні. У снежні 1905 года ў Слюдзянцы ствараецца Савет дэпутатаў рабочых і служачых чыгункі. Для падтрымкі паўстанцаў у Іркуцку бальшавікі на чале з І. В. Бабушкіным захапілі эшалон са зброяй у Чыце, але на Бабушкін быў схоплены карнай экспедыцыяй, вывезены ў Мысоўск і пакараны там са сваімі таварышамі. У памяць аб гэтай падзеі на франтоне слюдзянскага вакзалу была ўсталяваная памятная дошка. У Слюдзянцы вёў агітацыйную працу вядомы рэвалюцыйны дзеяч Сяргей Кіраў. Кастрычніцкая Рэвалюцыя 1917 прайшла ў Слюдзянцы ў выглядзе стыхійных стачак. Савецкая ўлада ўсталявалася практычна ў першыя дні пасля рэвалюцыі. Да ліпеня 1918 да Слюдзянкі падышлі часткі паўсталага чэхаславацкага корпуса Гайды, і Слюдзянскі рэўкам абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча. 17 ліпеня ў Слюдзянку прыехаў цягнік камандуючага , а 19 ліпеня пачаліся ваенныя сутыкненні. Белагвардзейцы сустрэлі адчайны супраціў атрада слюдзянскіх чырвонагвардзейцаў, атрадаў і , які спецыяльна прыгналі на дапамогу чырвонаармейцам, аднак 23 ліпеня горад быў пакінуты сіламі бальшавікоў. Фронт адкаціўся да Верхнеўдзінску. Нягледзячы на поспех у генеральнай бітве пад Пасольскам, у Слюдзянцы ўсталявалася калчакоўская дыктатура. Адразу ж было арганізавана бальшавіцкае падполле. Яно прымала актыўны ўдзел у справах сваёй партыі. Імі было выратавана 27 слюдзянскіх чырвонагвардзейцаў, якія хаваліся ў навакольных лясах, былі праведзены дыверсіі на суднаверфі ў . 8 студзеня 1920 года было вырашана арганізаваць збройны чын супраць калчакаўцаў, якія ўжо цярпелі крах. Слюдзянскія бальшавікі на чале з Георгіем Ржанавым выйшлі з лесу і ўступілі ў бой. У Слюдзянцы была канчаткова ўстаноўлена Савецкая ўлада.
Савецкія гады
Слюдзянка да Вялікай Айчыннай вайны
Адразу ж пасля ўсталявання Савецкай улады паміж Култукам і Слюдзянкай паўсталі спрэчкі з нагоды валаснога кіравання. У выніку да 1930 года кіраванне валасным камітэтам ажыццяўлялася з Култука, што выклікала незадаволенасць слюдзянскага пасялковага камітэта. У 1930 годзе быў утвораны Слюдзянскі раён, і яго цэнтрам было вырашана зрабіць Слюдзянку. У 1928 годзе Слюдзянцы быў нададзены статус рабочага пасёлка, а ў 1936 годзе — статус горада.
Абвастрылася класавая барацьба. Адразу ж пасля Грамадзянскай вайны ў Слюдзянцы пачалася канфіскацыя маёмасці ў заможных слаёў насельніцтва. Таксама, на падставе захоўвання зброі, была зачынена . Яе пераўтварылі ў клуб імя 1 Мая.
Прамысловасць Слюдзянкі ў той перыяд была прадстаўлена прадпрыемствамі чыгункі, галоўным чынам паравозным дэпо, цагельным заводам і здабычай слюды (у 1927 годзе было адкрыта ). Таксама ў горадзе былі развіты мясцовыя промыслы — рыбная лоўля, збор ягад і . У сувязі з недастатковым забеспячэннем рабочых і чыгуначнікаў прадуктамі харчавання дары лесу складалі значную частку рацыёну мясцовых жыхароў.
У Слюдзянцы на 1924 існавалі толькі адна школа і адзін клуб. Адзіным культурна-забаўляльным цэнтрам быў агіткультцягнік «Сіняя блуза», які ездзіў з канцэртамі для жыхароў чыгуначных пасёлкаў. У 1936 годзе з абласнога бюджэту былі выдзелены сродкі на будаўніцтва ў Слюдзянцы дзіцячага дома для беспрытульнікаў. У 30-я гады ў Слюдзянцы пачаліся рэпрэсіі. У горадзе было рэпрэсавана каля 500 чалавек. На гарах каля Слюдзянкі знаходзіліся лесанарыхтоўкі, на якіх працавалі сасланыя і рэпрэсаваныя.
Да 1939 годзе ў Слюдзянцы пражываў 12331 чалавек.
Слюдзянка падчас Вялікай Айчыннай вайны right|320px|thumb|Мемарыял у парку Перавал
У Вялікую Айчынную вайну з Слюдзянкі быў мабілізаваны 3461 чалавек.
Слюдзянка была ў гады вайны глыбокім тылам. Здабыча слюды і падтрыманне стабільнай працы чыгункі вяліся ўдарнай працай. «» неаднаразова пісала аб працаўніках рабочага фронту, слюдзянцах — начальніку Слюдзянскага рудаўпраўлення Бярценеве, працаўніцы слюдфабрыкі Анастасіі Ступе, забойшчыках-стаханаўцах, машыністах, якія дамагаліся істотнай эканоміі вугалю за кошт догляду машын, рыбаках рыбалоўчага калгасу «Байкал», якія атрымалі Усесаюзную прэмію за ўдарную працу, пра жанчын Слюдзянкі, якія праводзілі расчыстку шляхоў. У той жа час аказвалася і фінансавая дапамога арміі. Аднымі толькі паравознікамі дэпо было сабрана каля 23 тысяч рублёў. У Слюдзянцы быў таксама адкрыты Слюдзянскі ваенны шпіталь. Галоўдоктарам стаў В. П. Снядкоў. Многія байцы тут вылечыліся і вярнуліся ў строй. Мясцовыя прадпрыемствы і піянерская арганізацыя бралі над імі шэфства. У шпіталі чытаў лекцыі вядомы вучоны-байкалазнавец . У верасні 1945 года пад Слюдзянкай здарылася чыгуначная катастрофа. Пайшоў пад адхон цягнік з байцамі, якія вярталіся з японскага фронту. Загінула 15 чалавек. Памяці іх і параненых, якія сканалі ў шпіталі, 22 чэрвеня 1989 года быў адкрыты Мемарыял у падзі Улунтуй.
Памяці слюдзянцаў, якія не вярнуліся з фронту, у горадзе быў створаны яшчэ адзін мемарыял — мемарыял у парку Перавал. Скульптурная кампазіцыя складаецца з помніка воіну-вызваліцелю і пліт з імёнамі загінуўшых. На адной з іх значацца імёны Герояў Савецкага Саюза і . Штогод каля мемарыяла праводзіцца мясцовы Парад Перамогі.
Слюдзянка пасля Вялікай Айчыннай вайны