А́рктыка (ад  — «мядзведзіца»,  — «які знаходзіцца пад сузор’ем Вялікай Мядзведзіцы», «паўночны») — паўночная палярная вобласць Зямлі, якая ўключае паўночныя ўскраіны Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі (акрамя паўднёвай частцы Грэнландыі і паўвострава Лабрадор), амаль увесь Паўночны Ледавіты акіян з астравамі і прылеглыя часткі Атлантычнага і Ціхага акіянаў.

Паўднёвая мяжа па сушы суадносіцца з паўднёвай мяжой зоны тундры (ізатэрма 10 °C самага цёплага месяца — ліпеня ці жніўня). Плошча 27 мільёнаў км² (часам мяжой Арктыкі лічаць лінію Паўночнага палярнага круга, тады плошча Арктыкі 21 мільёнаў км²).

Прырода

Рэльеф У Паўночнай Амерыцы найбольшыя плошчы займаюць невысокія (вышынёй 400—700 м) узгоркавыя пласкагор’і (Арктычнае плато і інш.). Самыя высокія горы на ўсходзе Грэнландыі (3700 м, гара Гунб'ёрн), Бафінавай Зямлі і востраве Элсміра. У рэльефе сушы Еўразіі пераважаюць раўніны. Месцамі ўчасткі гор (горы Быранга на паўвостраве Таймыр). Многія астравы ўкрыты ледавікамі; плошча ледавікоў Арктыкі 2 мільёнаў км².

Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, лігніт, каменная соль, руды каляровых металаў.

У мацерыковай частцы многа рэк, якія замярзаюць на 8-10 месяцаў, невялікія азёры (возера Таймыр).

У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаюць шэльф (глыбіня 200—300 м), заняты ўскраіннымі морамі (Бафіна, Бафорта, Чукоцкім, Усходне-Сібірскім, Лапцевых, Карскім, Грэнландскім) і астравамі мацерыковага паходжання (Канадскі Арктычны архіпелаг, Новасібірскія астравы, Паўночная Зямля, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, архіпелаг Шпіцберген і інш.), і дно — глыбакаводную частку, абмежаваную з поўдня краем шэльфа Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Плошча каля 5,3 мільёнаў км², наўбольшая глыбіня 5527 м (упадзіна Літке). Падводныя хрыбты Ламаносава, Гакеля і Мендзялеева падзяляюць дно на падводныя катлавіны Канадскую, Макарава, Амундсена, Нансена і інш.

Клімат Працяглая палярная ноч, нізкія значэнні радыяцыйнага балансу (пры адмоўных сярэдніх тэмпературах студзеня ад −30 да −34 °C, ліпеня каля 0 °C) фарміраванне Арктычнага антыцыклону, інтэнсіўная цыкланічная дзейнаць спрыяюць існаванню дрэйфуючага ледавіковага покрыва шматгадовых (пакавых) ільдоў. Ледавітасць марскіх акваторый Арктыкі каля 11 мільёнаў км² зімой і каля 11 мільёнаў км² летам. Цыркуляцыя водаў і льдоў вызначаецца водаабменам з Атлантычным і Ціхім акіянамі. Салёнасць 30-32 ‰. Скорасць дрэйфу лёду і пастаянных цячэнняў 2-4 км за суткі.

Флора Панаванне арктычных паветраных масаў, арктычнага клімату, наяўнасць шматгадовай мерзлаты абумовілі існаванне ландшафтаў ледзяных пустыняў, хмызняковай тундры (карлікавая бяроза, вярба, багун) і зоны арктычных пустыняў на прымітыўных арктычных глебах.

Фаўна Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясец, паўночны алень, аўцабык; з птушак — белая сава, тундравая курапатка, рагаты жаваранак, «птушыныя кірмашы» (гагі, гусі,казаркі, тундравы лебедзь). У водах Арктыкі 70 відаў фітаплактону і каля 80 розных формаў зоапланктону. У морах — маржы і цюлені. Прамысловыя рыбы: селядзец, траска, пікша, марскі акунь і інш.

У большасці жывёл, якія насяляюць тундравую зону мех вылучаецца наяўнасцю шчыльнага падпушка, які забяспечвае дадатковую цеплаізаляцыю. Працэс лінькі ў гэтых відаў выяўлены значна мацней у параўнанні з жывёламі, якія засяляюць больш цёплыя шыроты. Для прадстаўнікоў фаўны тундры характэрна выразная сезонная змена афарбоўкі. У той час як у відаў, якія жывуць у несезонных кліматычных зонах, такая адаптацыя адсутнічае, для пясца, гарнастая і іншых жывёл тундры яна з’яўляецца неабходнай мерай выжывання.

Лемінгі займаюць ключавое становішча ў экасістэме тундры. Дынаміка іх колькасці прама ўплывае на стан папуляцый іншых відаў, уключаючы палярную саву, пясца, а таксама шэраг вадаплаўных птушак, якія гняздуюцца на арктычным узбярэжжы. У перыяды скарачэння колькасці лемінгаў драпежныя віды вымушаны пераключацца на альтэрнатыўныя крыніцы ежы, што можа прывесці да парушэння балансу ў экасістэме.

Прававы рэжым Арктыкі У сучасным міжнародным праве замацаваны падзел Арктыкі на 5 сектараў у адпаведнасці з паўночнымі граніцамі Расіі, ЗША (Аляска), Канады, Даніі (Грэнландыя) і Нарвегіі, бакавыя межы — мерыдыяны, вяршыня — Паўночны полюс. Усе землі і астравы ў межах кожнага сектара ўваходзяць у склад тэрыторый прылеглых дзяржаў.

Даследаванні Доўгі час Арктыка лічылася тэрыторыяй, не прыстасаванай для жыцця людзей («мёртвая зямля»), непраходнай ні водным, ні наземным шляхам.

У XI стагоддзі рускія мараплаўцы выйшлі ў мора Паўночнага Ледавітага акіяна. У XII—XIII стагоддзях адкрылі астравы Вайгач, Новая Зямля, а ў канцы XV стагоддзя — астравы архіпелага Шпіцберген, востраў Мядзведжы. У першай палове XVI стагоддзя з’явілася першая карта басейна Ледавітага акіяна, складзеная па чарцяжы Д. Герасімава, да гэтага ж часу адносіцца і засваенне заходняга ўчастка Паўночнага марскога шляху — ад Паўночнай Дзвіны да Тазаўскай губы ў вусце Обі (так званы «мангазейский марской ход»).

У выніку Вялікай паўночнай экспедыцыі (1733—1743) усё Сібірскае ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна да мыса Б. Баранава было даследавана, апісана і нанесена на карты. З 1874 года пачаліся плаванні на паравых судах праз Карскае мора ў вусце Обі і Енісея, якія атрымалі назвы Карскіх экспедыцый.

Нарвежскі палярны даследчык Фрыцьёф Нансен называў Арктыку Краінай ледзянога жаху.

У 1937 годзе ў раёне полюса была арганізавана першая савецкая дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І.Дз. Папаніна. Вялікая роля ў асваенні Арктыкі належыць Паўночнаму марскому шляху.

Даследчыкі Руаль Амундсен Вілем Барэнц Уільям Бафін Вітус Берынг Уладзімір Юльевіч Візэ Сямён Іванавіч Дзяжнёў Фёдар Пятровіч Літке Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф Фрыцьёф Нансен Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд Георгій Якаўлевіч Сядоў Джон Франклін Ота Юльевіч Шміт

Гл. таксама Арктычныя глебы

Літаратура

Спасылкі Інтэрнэт-выданне «Полярная Почта» Экспедыцыі па даследаванню Арктыкі Інфармацыйна-аналітычны партал ARCTICuniverse Арктыка сёння: парусныя экспедыцыі рускіх маракоў Жывёлы Арктыкі: паўночныя алені, лемінгі і іншыя

Катэгорыя:Рэгіёны свету