Атэнеум (, , названы ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Афіны) — цэнтральны мастацкі музей Фінляндыі. Знаходзіцца на плошчы Раўтаціентары, насупраць Цэнтральнага вакзала Хельсінкі.
Музей валодае самай вялікай ў Фінляндыі калекцыяй твораў мастацтва, якая налічвае больш за 20 тысяч экспанатаў: карцін, скульптур, графікі і рысункаў пачынаючы з прац 1750-х гадоў і сканчаючы творчасцю мастакоў 1950-х гадоў.
Першапачаткова ў будынку музея размяшчаліся Акадэмія мастацтваў і Універсітэт мастацтваў і дызайну Хельсінкі. Атэнеум разам з комплексамі Кіясма і Мастацкім музеем Сінябрухава ўтварае Фінскую нацыянальную галерэю.
Архітэктура thumb|250px|Бюсты Рафаэля, Фідыя і Брамантэ Будаўніцтва будынка Атэнеума, спраектаванага архітэктарам , было завершана ў 1887 годзе. Над дэкаратыўнай часткай будынка працаваў вядомы фінскі скульптар .
Над галоўным уваходам размешчаны бюсты знакамітых дзеячаў класічнага мастацтва — Доната Брамантэ, Рафаэля і Фідыя. Апошні паверх завяршае франтон, які падтрымліваюць чатыры карыятыды, якія сімвалізуюць чатыры віды мастацтва: скульптуру, архітэктуру, жывапіс і музыку. Надпіс на лацінскай мове «Concordia res parvae crescent» — ,Частка фразы рымскага гісторыка Гая Салюстыя, «Concordia parvae res crescent, discordia maximae dilabintur» — «Пры згодзе і малыя дзяржавы растуць, пры разладах і вялікія разбураюцца» які ўпрыгожвае франтон, нагадвае пра супярэчнасці, што некалі існавалі паміж заснавальнікамі музея.
Гісторыя
Экспазіцыя Атэнеума была адкрыта для публікі 13 кастрычніка 1888 года ў сувязі з чым гэты дзень адзначаецца як дзень нараджэння музея. На працягу першага тыдня музей наведалі 577 чалавек.
Першапачаткова ў будынку музея знаходзіліся калекцыі Мастацкага таварыства Фінляндыі і дзейнічала школа рысаванне(пазней — Акадэмія выяўленчага мастацтва). Таксама ў будынку размяшчаліся калекцыі Таварыствы мастацкай прамысловасці Фінляндыі і размяшчалася мастацка-прамысловая навучальная ўстанова (пазней — Мастацка-прамысловы інстытут).
Са студзеня 2013 года творы мастацтва ў высокай раздзяляльнасці са збору музея можна будзе пабачыць на сайце Google Art Project.
Калекцыя Пачатак калекцыі паклалі 18 палотнаў, падораныя імператарам Мікалаем II Таварыству мастакоў Фінляндыі. Таксама ў першы год працы музея ў калекцыю паступілі карціны «Ачуньваючая» Хелене Шэрфбек, «Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты» Альберта Эдэльфельта, «Аголеная» і «Першы ўрок» Акселі Гален-Калелы, а таксама «Французскі вінны склеп» Эра Ярнефельта. {|class="graytable" style="background-color:#EEE8AA;border:10px; font-size:100%; solid #C8C8C8;padding:0.5em;text-align:center"
Калекцыя Пачатак калекцыі паклалі 18 палотнаў, падораныя імператарам Мікалаем II Таварыству мастакоў Фінляндыі. Таксама ў першы год працы музея ў калекцыю паступілі карціны «Ачуньваючая» Хелене Шэрфбек, «Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты» Альберта Эдэльфельта, «Аголеная» і «Першы ўрок» Акселі Гален-Калелы, а таксама «Французскі вінны склеп» Эра Ярнефельта. + «Старыя на царкоўнай гары ў Руокалахты» Альберт Эдэльфельт «Аголеная» Акселі Гален-Калела «Французскі вінны склеп» Эра Ярнефельт
Асноўная экспазіцыя размешчана ў залах на трэцім паверсе будынка. У наш час у экспазіцыі музея прадстаўлены карціны такіх майстроў як Франсіска Гоя, Эдгар Дэга, Марк Шагал, Поль Сезан, Вінцэнт ван Гог. Творы рускіх мастакоў Шышкіна, Левітана, Паленава, Рэпіна таксама займаюць годнае месца ў зборы Атэнеума. Аднак большую частка калекцыі займаюць карціны фінскіх мастакоў: Акселі Галена-Калелы, Хуга Сімберга, Пекі Халанена, Альберта Эдэльфельта і інш.
На выстаўцы калекцыі пад назвай FIKUS прадстаўлены мастацкія фонды меншага аб’ёму, якія, аднак, больш глыбок асвятляюць які-небудзь твор, творчасць мастака або тэматыку калекцыі музея. Зменныя экспазіцыі прадстаўлены на ніжнім паверсе, а таксама ў выставачных залах на другім паверсе.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастацкія музеі Фінляндыі Катэгорыя:Музеі Хельсінкі Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Фінляндыі Катэгорыя:1888 год у Фінляндыі