Кафедральны сабор Мікелі () — галоўная царква дыяцэзіі Мікелі, знаходзіцца ў горадзе Мікелі, Паўднёвае Сава, Фінляндыя.

Праект царквы на быў створаны вядомым фінскім архітэктарам Іозефам Стэнбекам. Будынак быў пабудаваны ў 1896—1897 гадах у стылі неаготыкі (як і шматлікія іншыя цэрквы, спраектаваныя Стэнбекам). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла. Званіца размяшчаецца над уваходам у заходняй частцы храма.

Алтарная карціна «Распяцце» створана ў 1899 годзе Пекам Халаненам.

Арган быў пабудаваны ў 1956 годзе на фабрыцы арганаў у Кангасала і мае 51 рэгістр.

Спасылкі Сайт прыходу сабора Мікелі (фін.)

Катэгорыя:Лютэранскія храмы Фінляндыі Катэгорыя:Саборы Фінляндыі Катэгорыя:Мікелі