Сью́зан Сара́ндан (, у дзявоцтве Сьюзан Эбігейл Томалін (); нар. 4 кастрычніка 1946, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская і , лаўрэат прэміі «Оскар». Самыя вядомыя ролі актрыса сыграла пасля сарака гадоў.
Біяграфія Будучая актрыса нарадзілася ў Нью-Ёрку 4 кастрычніка 1946 года; яна — старэйшая з дзевяці дзяцей. Пра кінакар’еру яна ўпершыню задумалася, калі ажанілася з акцёрам Крысам Саранданам (іх шлюб працягваўся з 1967 па 1979). Самым паспяховым з яе ранніх фільмаў было «Шоу жахаў Рокі Хорара» (1975). У канцы 1970-х Сарандан пачынае супрацоўнічаць з французскім рэжысёрам Луі Малем, у 1982 намінуецца на прэмію «Оскар» за ролю ў яго карціне «Атлантык-Сіці» (1980).
Нягледзячы на ўдзел Сарандан разам з Дэвідам Боўі і Катрын Дэнёў у нашумелым фільме «Голад» (1983), актрыса заставалася адносна малавядомай сярод шырокай публікі. Сітуацыя змянілася, калі яна атрымала ролі ў такіх камерцыйна паспяховых праектах, як «Іствікскія ведзьмы» (1987) і «Дархэмскі бык» (1988). Працуючы над апошнім фільмам, Сарандан зблізілася з акцёрам Цімам Робінсам, адносіны з якім працягваліся да 2009 года. У іх двое сыноў: Джэк Генры (нар. 1989) і Майлз (нар. 1992). Таксама ў Сарандан ёсць дачка, Ева Амуры (нар. 1985), ад рэжысёра Франка Амуры.Susan Sarandon — Biography
У першай палове 1990-х Сарандан практычна штогод намінавалася на «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (за фільмы «Тэльма і Луіза», «Алей Ларэнца», «Кліент»). Атрымала гэту прэмію за ролю ў фільме Робінса «Мярцвяк ідзе» (1995). У наступныя гады здымалася ў кіно адносна мала. Сарандан з’яўляецца перакананай пацыфісткай і рэгулярна ўдзельнічае ў пратэстах супраць вайны ў Іраку. Яна таксама актыўна выступае за захаванне навакольнага асяроддзя і правы сексуальных меншасцей.
Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі
Узнагароды 1995 — Прэмія BAFTA — найлепшая жаночая роля, за фільм «Кліент» 1996 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Мярцвяк ідзе» 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля, за фільм «Мярцвяк ідзе»
Намінацыі 1982 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Атлантык-Сіці» 1989 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Дархэмскі бык» 1991 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Белы палац» 1992 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Тэльма і Луіза» 1992 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Тэльма і Луіза» 1992 — Прэмія BAFTA — найлепшая жаночая роля, за фільм «Тэльма і Луіза» 1993 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Масла Ларэнца» 1993 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Масла Ларэнца» 1995 — Прэмія «Оскар» — найлепшая жаночая роля, за фільм «Кліент» 1995 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля, за фільм «Кліент» 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе» 1999 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў драме, за фільм «Мачаха» 2001 — Прэмія «Эмі» — найлепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле, за тэлесерыял «Сябры» 2002 — Прэмія «Эмі» — найлепшая запрошаная актрыса ў камедыйным тэлесерыяле, за тэлесерыял «Малкальм у цэнтры ўвагі» 2003 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля другога плана, за фільм «Ігбі ідзе на дно» 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле ці тэлестужцы, за тэлестужку «Бернард і Дорыс» 2009 — Прэмія «Эмі» — найлепшая жаночая роля ў міні-серыяле ці фільме, за тэлестужку «Бернард і Дорыс» 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля ў тэлестужцы ці мінісерыяле, за тэлестужку «Бернард і Дорыс» 2010 — Прэмія «Эмі» — найлепшая жаночая роля другога плана ў міні-серыяле ці фільме, за тэлестужку «Вы не ведаеце Джэка» 2011 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая жаночая роля ў тэлестужцы ці мінісерыяле, за тэлестужку «Вы не ведаеце Джэка»
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Галівудская алея славы Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў ЗША Катэгорыя:Паслы добрай волі ЮНІСЕФ