Альбрэхт Пенк (; ) — нямецкі геамарфолаг і географ.
У 1885—1906 прафесар Венскага ўніверсітэта, у 1902—26 прафесар і дырэктар Інстытута геаграфіі і акіянаграфіі Берлінскага ўніверсітэта. З 1928 года выкладаў у нямецкім універсітэце Карла-Фердынанда ў Празе.
Навуковыя працы па тэорыі агульнай геамарфалогіі і палеагеаграфіі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду, даследаванні па геамарфалогіі Альпаў, Пірэнеяў, Канады, Аўстраліі і іншых рэгіёнаў, а таксама гідраграфіі р. Дунай. Адзін з распрацоўшчыкаў геамарфапагічнай класіфікацыі кліматаў і канцэпцыі старажытнага зледзянення Альпаў (вылучыў 4 ледавіковыя эпохі).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Чэхіі Катэгорыя:Географы Германіі Катэгорыя:Геолагі Германіі