Украі́нская лаці́нка ( альбо проста latynka) — агульная назва розных варыянтаў лацінскага алфавіта для ўкраінскай мовы. Нейкія з іх засталіся праектамі, а нейкія былі ў адносна актыўным ужытку на працягу пэўнага часу. Фактычна можна выдзяліць тры тыпы ўкраінскай лацінкі: на аснове польскага алфавіта, на аснове чэскага/харвацкага алфавіта і на аснове англійскага правапісу.

Афіцыйны правапіс украінскай мовы прадугледжвае ўжыванне толькі кірылічнага алфавіта, а дыскусіі наконт статусу і формы лацінкі фактычна трываюць па гэты дзень.

Варыянты Першыя спробы перавесці ўкраінскую мову на лацінку адбываліся на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, а ў аснове таго лацінскага алфавіта была польская лацінка. Так першы стандартызаваны алфавіт — «абэцадла» — уклаў Іосіф Лазінскі ў 1835 г. Аднак большасць украінскіх культурных дзеячаў Галіччыны выступіла супраць змен правапісу і перамена не адбылася. Зрэшты гэты варыянт здабыў адносную папулярнасць і яго выкарыстоўвалі ажно да 1940-ых гадоў: друкавалі кнігі і пэрыёдыку, а ў другой палове 19га стагоддзя аўстрыйскія ўлады выкарыстоўвалі абэцадла для канцылярскіх запісаў па-ўкраінску.

У 1859 годзе чэскі славіст Іосіф Ірачак здзейсьніў яшчэ адну спробу перавесці ўкраінскую мову на лацінку, гэтым разам узяўшы за аснову чэскі правапіс. Зрэшты, гэты праект таксама не прайшоў з тых жа прычын, што і праект Лазінскага — кансерватызм украінскай эліты Галіччыны. Ён не здабыў такой папулярнасці, як абэцадла, але стаў асновай для новых праектаў лацінкі ў 20 ды 21 стагоддзях.

У цяперашні час найболш папулярным з'яўляецца правапіс Івана Лучука (крыху падпраўлены праект Ірачака) і г. зв. «гаевіцкі» правапіс (гэтая назва умоўная, фактычна праект не мае назвы). Акрамя таго існуе дзяржаўны стандарт раманізацыі на аснове англійскага алфавіта з нейкімі элемэнтамі традыцыйнай лацінкі (ятацыя пасля зычных), які выкарыстоўваюць, напрыклад, для перадачы імёнаў у замежных пашпартах ці транслітарацыі назваў вуліц.

Алфавіт Лазінскага

+ Праект Лазінскага A a B b C c Ć ć Ch ch Cz cz D d Ď ď E e F f А а Б б Ц ц Ць ць Х х Ч ч Д д Дь дь Е е Ф ф G g H h I i J j K k L l Ł ł M m N n Ń ń Ґ ґ Г г І і Й й К к Ль ль Л л М м Н н Нь нь O o P p R r Ŕ ŕ S s Ś ś Sz sz Szcz szcz T t Ť ť О о П п Р р Рь рь С с Сь сь Ш ш Щ щ Т т Ть ть U u W w Y y Z z Ź ź Ż ż У у В в И и З з Зь зь Ж ж

Алфавіт Ірачака У 1859 годзе чэшскі славіст Іосіф Ірачак прапанаваў свой варыянт украінскай лацінкі, аснаванай на чешскім алфавіце. + Праект Ірачака A a B b C c Ć ć Č č Ch ch D d Ď ď Dz dz Dź dź А а Б б Ц ц ЦЬ ць Ч ч Х х Д д ДЬ дь Дз дз Дзь дзь Dž dž E e ě F f G g H h I i J j K k L l Дж дж Е е є Ф ф Ґ ґ Г г І і (Й) (й) К к Л л Ľ ľ Ł ł M m N n Ń ń O o P p R r Ŕ ŕ S s Л(Ь) л(ь) Л л М м Н н НЬ нь О о П п Р р РЬ рь С с Ś ś Š š Šč šč T t Ť ť U u ü V v W w X x СЬ сь Ш ш Щ щ Т т ТЬ ть У у і В в В в Кс кс Y y Z z Ź ź Ž ž И и З з ЗЬ зь Ж ж

Спасылкі Ігор Чорновол. Латинка в українському правописі: ретроспектива і perspektyva — 2001. — артыкул пра гісторыю ўкраінскае лацінкі. Korotkyj pravopys  — правапіс Івана Лучука. Ярослав Михайлишин Транслітерація чи латинська абетка для української мови — спрошчаны «гаевіцкі» правапіс. Постанова від 27 січня 2010 р. N 55. Про впорядкування транслітерації українського алфавіту латиницею — дзяржаўны стандарт.

Катэгорыя:Алфавіты на аснове лацінскага Лацінскі Катэгорыя:Гісторыя ўкраінскай мовы