Оўэн Канінгем Уілсан (, нар. 18 лістапада 1968, , Тэхас, ЗША) — амерыканскі камедыйнага амплуа, .
Біяграфія Оўэн — адзін з трох галівудскіх братоў Уілсанаў, апроч яго — яго родныя браты Люк і Эндру Уілсаны.filmreference.com biography Ён нарадзіўся ў Даласе, штат Тэхас. Бацька Оўэна — Роберт Уілсан (нар. 1941), матка — Лаура Ўілсан (нар. 1939). Першыя яго крокі ў кіно і на тэлебачанні не выклікалі асаблівага ажыятажу. Кар'ернаму росту спрыяла сустрэча з Бэнам Стылерам, у далейшым сябрам Уілсана, які пачаў запрашаць Оўэна да ўдзелу практычна ва ўсіх сваіх праектах: («Узорны самец», «Знаёмства з бацькамі», «Забойная парачка: Старскі і Хатч», «Ноч у музеі»). Акрамя таго, малады акцёр з'яўляўся ў ролях другога плана ў такіх блокбастарах, як «Армагедон».
thumb|left|Оўэн Уілсан у Лондане на прэм'еры фільма «Ён, я і яго сябры», 2006 год.
Да 2000 годзе Оўэн Уілсан быў дастаткова вядомы амерыканскай публіцы, каб прадзюсары прынялі рашэнне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камедыйным вестэрне «Шанхайскі поўдзень», і яго сіквеле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Уілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнарый трагікамедыі «Сямейка Тэненбаўм», напісаны разам з сябрам і пастаянным суаўтарам Уэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе сыграў галоўную ролю ў самай касавай камедыі года — «Няпрошаныя госці», якая забяспечыла яму месца ў вышэйшай лізе галівудскіх акцёраў камічнага амплуа.
Наступны камедыйны праект у 2006 годзе — «Ён, я і яго сябры» — распрацоўваўся цалкам пад Оўэна Уілсана. У тым жа годзе агучыў аднаго з персанажаў мультфільма «Тачкі». Асабістае жыццё Сустракаўся з актрысай Кейт Хадсан.
26 жніўня 2007 года Уілсан быў дастаўлены ў бальніцу Санта-Монікі пасля спробы самагубствы. Паводле паведамленняў прэсы, акцёр прыняў вялікую колькасць лекаў, пасля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух запясцях. Прычынай гэтага быў разрыў адносін з Кейт Хадсан. Праз некаторы час яны зноў аднавілі іх, але потым пара абвясціла пра сваё канчатковае растанне.
У студзені 2011 года акцёр і яго сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца. 14 студзеня 2011 года ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Роберт ФордSpletnik - Роберт Форд: Оўэн Уілсан даў імя сыну . Абраная фільмаграфія Акцёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
Спасылкі
Оўэн Уілсан на сайце People.com
Катэгорыя:Комікі ЗША