«Жыві, родная Беларусь!» (другая назва Беларускі канцэрт) — беларускі музычны фільм. Зняты ў 1943 годзе. Прэм'ера: 15 чэрвеня 1944 года. Рэжысёры: Уладзімір Корш-Саблін, Мікалай Садковіч. Сцэнарысты: Уладзімір Корш-Саблін, Мікола Садковіч. Аператар: Гаўрыіл Егіязараў. Кампазітар: Ісак Любан. Мастак: Людміла Блатава.
Акцёры: Леанід Рахленка, Анатоль Трус, Аляксандр Ільінскі, Зінаіда Канапелька, А. Шэлех, Яніна Глябоўская.
Сюжэт Фільм дэманструе поспехі майстроў мастацтваў Беларусі. Канцэртныя нумары аб'яднаныя канферансам.
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Уладзіміра Корш-Сабліна