Рыхард Адольф Зігмандзі (; , — ) — аўстрыйскі фізікахімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1925).
Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Вене (1887) і Мюнхенскі ўніверсітэт (1889). 3 1903 у Гётынгенскім універсітэце (прафесар з 1908).
Навуковыя працы па калоіднай хіміі. Прапанаваў класіфікацыю калоідных часціц, устанавіў мікрагетэрагенную прыроду калоідных раствораў і даследаваў іх уласцівасці. Сканструяваў шчылінны аптычны (для назірання броўнаўскага руху часціц калоідных раствораў, 1903) і імерсійны (1913) ультрамікраскопы. Вынайшаў мембранны (1918) і звыштонкі (1922) фільтры для ультрафільтрацыі калоідных раствораў.
Спасылкі Біяграфія Рыхарда Зігмандзі на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Рыхарда Зігмандзі.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вене Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Хімікі Аўстрыі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта