«Палёт над гняздом зязюлі», «Пралята́ючы па-над гняздо́м зязю́лі» () — мастацкі фільм-драма кінарэжысёра Мілаша Формана, экранізацыя аднайменнага рамана Кена Кізі.

Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада 1975 года на кінафестывалі ў Чыкага. Ён стаў другім фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа, які атрымаў «Оскар» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «Гэта здарылася аднойчы ноччу» (1934)Лепшыя фільмы на filmsite.org. Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «Залаты глобус» — адзіны раз у гісторыі кіно.

Фільм, які распавядае пра драму ў псіхіятрычнай клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата Арэгон. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў ЗША. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей «новай хвалі» амерыканскага кінематографа 1970-х гадоў.

Сюжэт Дзеянне адбываецца ў 1963 годзе. Злачынца Рэндла Патрыка Мак-Мёрфі (Джэк Нікалсан) пераводзяць з турмы ў псіхіятрычную клініку для агляду.

Патрапіўшы ў аддзяленне, Рэндл Мак-Мёрфі адразу сутыкаецца з жорсткім распарадкам, устаноўленым старэйшай медсястрой Мілдрэд Рэтчэд (Луіза Флетчэр). Гэтыя строгасці, а таксама ўмяшанне ў асабістае жыццё хворых падчас сеансаў групавой тэрапіі выклікаюць пратэст у новага пацыента. Мак-Мёрфі не разумее, чаму мужчыны, хай нават і не зусім здаровыя, трываюць такое стаўленне з боку персаналу. Мак-Мёрфі ідзе ў заклад на тое, што ён зможа пераспаць з медсястрой на працягу тыдня. Рэндл спрачаецца з медперсаналам, арганізуе ў аддзяленні куток азартных гульняў, праводзіць галасаванне, каб атрымаць дазвол хворым няўрочна паглядзець Сусветную серыю па тэлевізары. Пасля няўдалага галасавання ён збліжаецца з хранічным хворым па мянушцы Правадыр — буйным індзейцам, якога ўсе лічаць глуханямым. Нарэшце, Мак-Мёрфі ажыццяўляе самавольную адлучку з лякарні, адправіўшыся з групай пацыентаў на рыбалку.

У ходзе кансіліуму ўрачы схіляюцца да таго, што Мак-Мёрфі сімулянт і яго неабходна адправіць назад у турму адбываць тэрмін. Аднак сястра Рэтчэд настойвае на тым, каб пакінуць яго ў аддзяленні. Затрыманы для прымусовага лячэння, Мак-Мёрфі нечакана для сябе даведваецца, што большасць пацыентаў у аддзяленні знаходзяцца добраахвотна, і яго спробы замахнуцца на ўладу медсястры цалкам бессэнсоўныя. Разумеючы, што яго могуць пакінуць у шпіталі на нявызначана доўгі тэрмін, Рэндл вырашае бегчы.

Падчас чарговага сеанса сацыяльнай тэрапіі хворы Чэсвік губляе кантроль над сабой, пачынае ашалела скандаліць з-за цыгарэт. Мак-Мёрфі і Правадыр спрабуюць абараніць яго перад санітарамі, але паўсталых хворых скручваюць і пазбаўляюць магчымасці рухацца. Затым усіх траіх адпраўляюць на сеансы электрашокавай тэрапіі. Перад працэдурай Рэндл даведваецца, што Правадыр размаўляе і чуе, але лічыць за лепшае захоўваць гэта ў тайне. Прыйшоўшы ў сябе і вярнуўшыся назад у аддзяленне, Мак-Мёрфі вырашае, што далей цягнуць нельга, і прапануе Правадыру ўцячы разам. Падкупіўшы ахоўніка, Рэндл запрашае ў аддзяленне сваіх знаёмых дзяўчат і арганізоўвае развітальную вечарыну. Калі Мак-Мёрфі ўжо збіраецца пакінуць бальніцу, Білі Бібіт намякае яму, што хацеў бы пераспаць з адной з дзяўчат. Маладыя людзі адасабляюцца. Не ўтрымаўшыся пасля выпітага спіртнога і бурнай ночы, Рэндл, як і ўсё ў аддзяленні, засынае.

Назаўтра медсястра Рэтчэд выяўляе пагром у аддзяленні, прыкметы спробы ўцёкаў і Білі Бібіта, страціўшага цнатлівасць. Рэтчэд пагражае Бібіту тым, што раскажа пра такія недастойныя паводзіны яго маці, чыёю блізкаю сяброўкай яна з’яўляецца, чым прыводзіць яго ў шокавы стан і змушае выдаць завадатара начной вечарыны. Бібіта ў мітусні пакідаюць ненадоўга аднаго, і ён забівае сябе, перарэзаўшы сабе сонную артэрыю. У лютасці ад тагоEncyclopedia of American Cinema for Smartphones and Mobile Devices, што Рэтчэд давяла да самагубства слабага і хворага Бібіта, Мак-Мёрфі накідваецца на медсястру і з сілай пачынае яе душыць, але яго ў апошні момант абясшкоджвае санітар, і Рэтчэд выжывае, атрымаўшы сур'ёзную траўму шыі.

Жыццё ў бальніцы працягваецца. Праз некаторы час Рэндл зноў з’яўляецца ў аддзяленні — Правадыр бачыць, як яго вядуць пад рукі санітары. Правадыр радуецца вяртанню свайго адзінага сябра і кажа яму, што адчувае сябе «вялікім, як гара» і гатовы здзейсніць уцёкі, але заўважае, што Мак-Мёрфі не рэагуе на гэтыя словы. Прыгледзеўшыся, ён выяўляе шнары з левага і правага бакоў ілба і разумее, што той перанёс лабатамію і зараз гэта ўжо не Мак-Мёрфі — сімулянт, а сапраўды хворы чалавек. Правадыр кажа яму, што не жадае сыходзіць без Мак-Мёрфі, але і не хоча пакідаць яго ў такім стане. Правадыр прамаўляе: «Пайшлі», — і душыць Мак-Мёрфі падушкай. Затым, выбіўшы краты на вокнах цяжкай мармуровай калонкай, выдранай з душавой, выбіраецца на свабоду і ўцякае.

У ролях

Джэк Нікалсан — Рэндл Патрык Мак-Мёрфі. Луіза Флетчэр — сястра Мілдрэд Рэтчэд. Вільям Рэдфілд — Дэйл Хардзінг. Уіл Сэмпсан — «Правадыр» Бромдэн. Брэд Дурыф — Білі Бібіт. Сідні Лэсік — Чарлі Чэсвік. Дэні Дэ Віта — Марціні. Крыстафер Лойд — Макс Тэйбер. Дын Р. Брукс — доктар Джон Співі. Уільям Дуэл — Джым Сіфелт. Вінцэнт Ск'явэлі — Фрэдрыксэн. Дэлас В. Сміт — Скэнлан. Майкл Берымэн — Эліс. Нейтан Джордж — санітар Вашынгтон. Мімі Саркісян — сястра Пілбоу. Скэтмэн Крозерс — Цёркл. Ёсіп Элік — Банчыні.

Стварэнне

Перадгісторыя

Пачатак 1970-х — час «новай галівудскай хвалі». Тэмы і настроі, якім яшчэ нядаўна не было месца на экранах (секс, гвалт, лаянка, хіпі), паступова становяцца мэйнстрымам. Такія карціны, як «МЭШ», «Выкрут-22» прыўносяць новыя павевы ў інтэлектуальнае кіно Галівуду. Тады ж на экранах з’яўляюцца карціны, якія пераадолелі мяжу выручкі ў $ 100 млн у амерыканскім пракаце: «Сківіцы» і «Экзарцыст» — першыя ластаўкі эпохі блакбастараўThe Last Golden Age of American Cinema (the American "New Wave") (eng). filmsite.org.. 220px|thumb|right|Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам. Раман Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» быў апублікаваны ў 1962 годзе і стаў бестселерам у ЗША. Кніга хутка стала класікай пакалення бітнікаў і ўжо да 1975 г. была перавыдадзена ў ЗША больш за дваццаць разоўMarie Brenner Flying High (eng) // Texas Monthly. — 1976. — Т. 4. — № 1. — P. 32. — ISSN 0148-7736. Тады ж, у 1962-м, Кірк Дуглас за $ 47000 набыў правы на кіна- і тэатральную пастаноўкуDennis McDougal Five easy decades: how Jack Nicholson became the biggest movie star in modern times. — John Wiley and Sons, 2008. — P. 484. — ISBN 0471722464. Сцэнічную версію рамана напісаў Дэйл Васерман, і ў 1963 г. Кірк Дуглас ажыццявіў інсцэніроўку ў тэатры «Cort» на Брадвеі. Ён сам і выконваў у ёй галоўную ролю Мак-Мёрфі A.D. Murphy. 'One Flew Over the Cuckoo's Nest' review (англ.). variety (Nov. 18, 1975).. Атрымаўшы даволі халодныя водгукі тэатральнай крытыкі, п'еса пратрымалася на сцэне ўсяго некалькі месяцаў. Праз год Дуглас па заданні дзярждэпартамента апынуўся ў Чэхаславакіі, дзе пазнаёміўся з маладым і перспектыўным рэжысёрам Мілашам Форманам. Яны пагутарылі, і Дуглас ужо тады выявіў гатоўнасць абмеркаваць пачатак здымак. Ён выслаў раман Кена Кізі па пошце, але Форман кнігу так і не атрымаў — яе канфіскавалі на мытніAlmar Haflidason. One Flew over the Cuckoo's Nest SE DVD.

Кірк Дуглас сам хацеў спрадзюсіраваць фільм па матывах спектакля і сыграць у ім, але розныя абставіны заміналі яго планам. Перашкаджаў судовы працэс з Дэйлам Васерманам, які нечакана прад'явіў правы на экранізацыю сваёй адаптаванай версіі кнігіDale Wasserman. Playwright who adapted 'One Flew Over the Cuckoo's Nest' for the stage (англ.). The Independent (7 January 2009).Glenn Heath Jr. One Flew over the Cuckoo's Nest / Saul Zaentz Company, history of film . Галоўная праблема была, аднак, у тым, што сцэнарый фільма пра псіхічнахворых не выклікаў цікавасці ў кінакампаній. Тэма лічылася калі не правальнай, то, ва ўсякім разе, камерцыйна бесперспектыўнай. Сцэнарый быў занадта наватарскім для таго часу. «Я прынёс ім сапраўдную класіку, а яны нават не зразумелі гэтага», — каменціраваў Кірк Дуглас свае шматлікія спробы зацікавіць кінакампанііChris Nashawaty Oscar Goes Cuckoo (англ.) // Entertainment Weekly. — Feb 23, 2001. — P. 78.

Цікавасць да сцэнарыя праяўлялі Джон Касаветыс і Пітэр Фонда, але па розных прычынах да здымак справа не дайшла. У пачатку 1970-х да пастаноўкі рыхтаваўся Рычард Раш, якога кніга вельмі ўразіла. Ён таксама прапанаваў Джэку Нікалсану, свайму старому знаёмаму па малабюджэтных ранніх работах, галоўную ролю ў будучай карціне. Раш бачыў сцэнарый больш блізкім да кнігі, дзе апавяданне вядзецца і ад асобы Правадыра. Раш пасля двух гадоў беспаспяховых спроб быў вымушаны развітацца з надзеяй паставіць карціну па той жа прычыне — ён не знайшоў фінансавай падтрымкі для праекта. Існуе версія, што правамі на экранізацыю першапачаткова валодаў ён і прадаў іх Кірку Дугласу пасля няўдачы з пастаноўкайPaul Tatara. The Stunt Man (eng). tcm.comPaul Hupfield. Interview with Richard Rush (eng). biggerboat-filmquiz.co.uk..

У 1971 г. Кірк, канчаткова расчараваўшыся, ужо сабраўся прадаць правы на экранізацыю, калі яго сын Майкл угаварыў бацьку аддаць іх яму. Майкл вырашыў паспрабаваць зрушыць праект з мёртвага пункта, хоць вопыту прадзюсіравання ў яго не было. Падчас здымак серыяла «Вуліцы Сан-Францыска» Майкл пазнаёміўся з Саўлам Зейнцам — прадстаўніком невялікай незалежнай прадзюсерскай кампаніі Fantasy Films. Зейнц некалькімі гадамі раней таксама цікавіўся магчымасцю экранізацыі рамана Кена Кізі, і яны вырашылі сумесна пачаць працу над фільмам.

Падбор акцёраў Адной з прычын, па якіх падрыхтоўка да здымак фільма моцна зацягнулася, быў вельмі старанны падбор акцёраў. Стваральнікі мелі абмежаваны бюджэт, але адначасова матэрыял абавязваў знайсці добрых выканаўцаў.

Пошукі акцёра на галоўную ролю занялі больш за год. Джэк Нікалсан быў першым кандыдатам у спісе. Разглядаліся варыянты з Марланам Бранда і Джынам Хэкмэнам, але толькі як магчымая замена, калі Джэк не зможа зняццаJames Berardinelli. One Flew over the Cuckoo's Nest / Saul Zaentz Company, history of film (англ.) reelviews.net. Нікалсан ўжо быў добра вядомы ў прафесійным асяроддзі дзякуючы такім працам, як «Бестурботны яздок» і «Пяць лёгкіх п'ес»John Nesbit. 'One Flew Over the Cuckoo's Nest' Old school review (англ.). Аднак гэта былі, хутчэй, артхаўсныя карціны, не настолькі добра знаёмыя шырокай аўдыторыі. Нікалсан тады меў імідж сапсаванага маладога інтэлектуала, адмоўнага персанажа — зусім не бунтара Мак-МёрфіOne Flew Over the Cuckoo’s Nest / дадатковыя матэрыялы да DVD-выдання. Пасля працы ў «Апошнім строі» Майкл Дуглас канчаткова пераканаўся ў тым, што Джэк Нікалсан падыходзіць на гэтую ролю. Акцёр быў вельмі запатрабаваны, прыйшлося чакаць, калі ён скончыць здымкі. У Нікалсана былі прывабныя прапановы на наступныя карціны ад Хэла Эшбі і Бернарда Берталучы, але ён абраў працу з Форманам.

Вядомыя актрысы Эн Бэнкрафт, Джэральдзін Пэйдж, Элен Бёрсцін запрашаліся для выканання галоўнай адмоўнай ролі медсястры, але паслядоўна адхілялі прапанову, прачытаўшы сцэнарыйTim Dirks. One Flew Over The Cuckoo's Nest (1975) (англ.). filmsite.org. Імя Луізы Флетчэр было вядома толькі спецыялістам дзякуючы некалькім яе работам на тэлебачанні ў 1950-я гады, пасля якіх яна больш за дзесяць гадоў практычна не здымалася. Мілаш Форман заўважыў 40-гадовую актрысу, якая выконвала невялікую ролю ў фільме Роберта Олтмэна «Злодзеі як мы». Форман, пагутарыўшы з Луізай, вырашыў, што менавіта яна здольная рэалізаваць яго ідэю. Паводле задумкі, галоўная гераіня мусіць спачатку спадабацца гледачам, але развіццё сюжэта павінна паказаць, з якім увасобленым злом ім трэба будзе сутыкнуццаAljean Harmetz. The Nurse Who Rules The 'Cuckoo's Nest' (англ.). New York Times.