«Люстра» () — аўтабіяграфічны фільм Андрэя Таркоўскага.
Сюжэт Аляксей (Ігнат Данільцаў) глядзіць тэлевізар, дзе паказваюць, як доктар лечыць заіклівага хлопчыка. Падзеі адбываюцца ў трох часавых пластах: да, у час і пасля вайны. Фільм складаецца са сноў і ўспамінаў Аляксея, яны датычаць збольшага маці, вясковай хаты, дзе Аляксей гадаваўся, а таксама Аляксеевай жонкі Наталлі і яго сына Ігната. Галоўныя падзеі ў жыцці героя — развод маці, паваеннае дзяцінства — падаюцца плаўна, паступова змяняючы адна адну. Сямейныя размовы надаюць ўтульнасці стужцы, у фінале — няспешная размова юных бацькоў Аляксея пра дзіця, якое яны толькі яшчэ чакаюць. Галоўны герой кінаапавядання — Аляксей, знаходзіцца ў кадры толькі дзіцём. Сталым на «поўны рост» яго не паказваюць: мы чуем толькі голас (І. Смактуноўскі), бачым яго рукі, і яго самога — камера нібыта глядзіць яго вачыма. У фільме шмат дакументальных уставак Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Вялікай Айчыннай, пагранічнага канфлікту з Кітаем, запуску савецкіх стратастатаў. Фільм суправаджаецца вершамі Арсенія Таркоўскага ў выкананні аўтара, музыкаю Баха, Пёрсела ды іншых кампазітараў.
У ролях Тэкст ад аўтара чытае Інакенцій Смактуноўскі. Вершы чытае Арсеній Таркоўскі. Маргарыта Церахава — Маці, Наталля Алег Янкоўскі — Бацька Піліп Янкоўскі — Алёша (5 гадоў) Ігнат Данільцаў — Малады Аляксей (12 гадоў), Ігнат Мікалай Грынько — дырэктар друкарні Ала Дзямідава — Ліза Юрый Назараў — вайсковы інструктар Анатоль Саланіцын — Доктар Аляксандр Мішарын — доктар пры божай пасцелі Аляксея Ларыса Таркоўская — Надзея Тамара Агароднікава — няня, суседка, дзіўная жанчына за чайным столікам Дэль Боске — іспанец
Катэгорыя:Фільмы СССР 1974 года Катэгорыя:Фільмы-драмы СССР Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Андрэя Таркоўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Андрэя Таркоўскага Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм»