Гістарычная крыніца — аб’ект, які ўтрымлівае інфармацыю пра мінулае жыццё людзей і ўключаны ў працэс навуковага вывучэння.

Існуе шэраг класіфікацый гістарычных крыніц, напрыклад, прапанаваная беларускім крыніцазнаўцам С. Ходзіным: I. Дакументальныя крыніцы: 1) дакументы заканадаўства (помнікі права); 2) актавыя крыніцы (дамоўнага характару); 3) матэрыялы справаводства; 4) статыстычныя матэрыялы. II. Апавядальныя крыніцы: 1) мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы; 2) літаратурныя і публіцыстычныя творы.

Катэгорыя:Гістарыяграфія