Аўгуст або Гай Актавій, пасля ўсынаўлення Цэзарам — Гай Юлій Цэзар Актавіян, у 27 да н.э. ужо як імператар узяў імя Цэзар Дзіў Філій Аўгуст (63 да н.э. — 14) — рымскі палітычны дзеяч, рымскі імператар (30 да н.э. — 14).

Помстай за забойства Цэзара (42 да н.э.), свайго прыёмнага бацькі, арганізаваў і здзейсніў масавыя рэпрэсіі, скіраваныя на высакародных рымскіх грамадзян, і значна ўзбагаціўся іх маёмасцю. Падчас далейшага ваенна-палітычнага канфлікту змог перамагчы Брута і Касія пад Філіпамі (42 да н.э.) і Марка Антонія і Клеапатру VII пад мысам Акцый (31 да н.э.), і дамогся, такім чынам, адзінаўладдзя. Ад сената атрымаў ганаровае званне Аўгуст (святы, вялікі; 27 да н.э.). Сын Гая Актавія і Аціі; прыёмны сын Цэзара.

Стаўшы валадаром, Аўгуст свядома адыйшоў ад усходне-грэчаскіх культурных схільнасцей Цэзара, і выявіў сябе прыхільнікам рымскай культуры, вяртання да старых рымскіх звычаяўПаведамляецца, што ён нават абдумваў прыняцце імя Ромул.

Біяграфія

Паходжанне, нараджэнне, юнацтва Сапраўднае імя Актавіяна — Гай Актавій Фуры́н (). Ён нарадзіўся 23 верасня 63 года да н.э. у РымеДыян Касій памылкова сцвярджае пра нараджэнне ў Вялітрах.. Ён паходзіў з плебейскай сям’і, якая адносілася да заможнага саслоўя коннікаў, аднак не адносілася да палітычнай эліты — набілітэту. Продкі Актавія па бацькоўскай лініі вядомыя з Першай Пунічнай вайны. Бацька Актавія ў 65 да н.э. ажаніўся другім шлюбам з Аціяй, дачкой сястры Гая Юлія Цэзара. У 59 да н.э. ён раптоўна памёрШифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 7-10..

Другім мужам Аціі і айчымам Актавія стаў Луцый Марцый Філіп, які ў 56 годзе да н.э. дамогся консульства, вышэшйай пасады ў Старажытным Рыме. Дзякуючы яму Гай атрымаў выдатную адукацыю; яго настаўнікамі былі Сфер, Арый з Александрыі, Апаладор з Пергама, Марк Эпідзій. У выхаванні Актавія таксама ўдзельнічала бабуля па матчынай лініі, Юлія, маці Цэзара. Калі ў 49 годзе Цэзар распачаў грамадзянскую вайну, Актавій некаторы час хаваўся, але потым з дапамогай дзядзькі ён увайшоў у прэстыжную калегію пантыфікаў, а таксама быў прызначаны арганізатарам Грэчаскімі гульнямі ў сталіцы і, нарэшце, прэфектам Рыма падчас Лацінскіх гульняў. Лічыцца, што такім чынам ён рыхтаваў пляменніка да дзяржаўнай кар’еры. Актавій намінальна ўдзельнічаў і ў апошняй, іспанскай, кампаніі Цэзара: яго карабель разбіўся, і ён не паспеў прыйсці ў лагер Цэзара. У 44 годзе да н.э. Актавій знаходзіўся ў Грэцыі, калі раптам даведаўся пра забойства свайго дзядзькі — на той момант ужо рымскага дыктатараШифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 11-13.. Пакуль Актавій збіраўся да вяртання ў сталіцу, у Рыме публічна прачыталі тэстамент Цэзара. Нечакана для ўсіх яго пераемнікам прызначаўся Актавіян, аднак для прыняцця спадчыны ён павінен быў прызнаць Цэзара сваім бацькам (у дыктатара не засталося дзяцей, народжаных у шлюбе). Актавій быццам бы не ведаў пра тэстамент, аднак сучасныя даследчыкі лічаць яго адмаўленні прыдуманыміШифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 13-14.Шифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 31-32.. Бацькі адгаворвалі Актавія ад прыняцця спадчыны Цэзара праз пагрозу яго жыццю, аднак ён урэшце вырашыў пагадзіццаШифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 28-29..

Пакуль Актавіян знаходзіўся ў Грэцыі і вагаўся па пытанні аб спадчыне Цэзара (у яе склад уваходзілі вялікія грашовыя багацці), у Рыме вялася актыўная барацьба за месца фактычнага пераемніка дыктатара, бо Актавія не разгядалі як самастойнага кіраўніка. Найбольшых поспехаў дасягнуў паплечнік дыктатара Марк Антоній, які замірыўся са змоўшчыкамі супраць Цэзара і дамогся садзейнічання сенатаШифман И. Ш. Цезарь Август. — Л.: Наука, 1990. — С. 33..

Сутыкненне з Антоніям. Муцінская вайна У канцы вясны Актавій вярнуўся ў Італію і заявіў пра жаданне прыняць спадчыну Цэзара. Дзякуючы гэтаму пераемніка дыктатара падтрымала шмат ветэранаў легіёнаў Цэзара і большая частка сталічнага плебсу. Аднак выкананню тэстамента Цэзара перашкаджаў Антоній. У прыватнасці, ён адмовіўся перадаваць Гаю 700 мільёнаў сестэрцыяў са скарба Цэзара, а таксама зацягваў працэдуру ўсынаўлення. Марк нават пачаў нагадваць у публічных прамовах, што біялагічным сынам дыктатара з’яўляецца сын Клеапатры Цэзарыён. Ветэраны Цэзара на некаторы час замірылі Марка і Гая, настойваючы на іх сумеснай барацьбе з забойцамі дыктатара — Маркам Брутам, Касіям і іх паплечнікамі. Падчас знаходжання ў сталіцы Актавій (пасля ўсынаўлення яго новым імем стала Гай Юлій Цэзар Актавіян, хаця апошнюю частку ён выкарыстоўваў рэдка) усталяваў добрыя сувязі са шматлікімі сенатарамі і, перш за ўсё, Цыцэронам, якога добра ведаў і раней. Сенатары разглядалі Актавіяна як больш зручнага для іх кандыдата на спадчыну Цэзара ў параўнанні з наравістым Антоніям.

У верасні Антоній пасварыўся з Цыцэронам, аднак Актавіян быў на баку апошняга. У лістападзе Гай, кіруючы арміяй з ветэранаў Цэзара і перабежчыкаў Антонія, увайшоў у Рым і абвясціў пра жаданне пачаць вайну з Антоніям. Аднак гэта выклікала незадавальненне яго войска, бо яны па-ранейшаму настойвалі на барацьбе супраць Марка Брута і Касія. Гай быў вымушаны хавацца ў Арэцыі (сучасны Арэца). Праз некалькі дзён у Рым увайшоў Антоній, які беспаспяхова патрабаваў прызнаць Актавіяна ворагам дзяржавы, а на пасяджэнні сената ён гвалтам дамогся прызначэння сябе на пасаду намесніка правінцыі Цызальпійская Галія. Пасля гэтага Марк Антоній пачаў аблогу Мутыны (сучасная Модэна) у Цызальпійскай Галіі, дзе замацаваўся Дэцым Брут, прызначаны намеснікам ранейМашкин Н. А. Принципат Августа. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1949. — С. 148—150.. Сенат хутка прызнаў апошнія загады Антонія незаконнымі і запрасіў Актавіяна дапамагчы ў барацьбе супраць яго войска. Цыцэрон, прыхільнік Актавіяна, нават здолеў пераканаць сенат выплаціць Гаю грошы, якія ён абяцаў сваёй армііБорухович В. Г. После мартовских ид 44 г. до н.э. (исторический очерк) // Античный мир и археология. — Вып. 5. — Саратов, 1983. — С. 140.. У бітве пры Гальскам форуме (сучасны Кастэльфранка-Эмілія) Антоній перамог консула Гая Вібію Пансу, аднак адразу пасля гэтага яго войска было пабіта іншым консулам Аўлам Гірцыям. Антоній адыйшоў пад сцены Муціны, дзе Гірцый і Актавіян перамаглі Антонія і прымусілі яго ўцякаць праз Альпы ў Нарбонскую Галію. Арганізаваць пагоню за Маркам не атрымалася, бо Актавіян адмовіўся супрацоўнічаць з Дэцымам Брутам, які ўдзельнічаў у забойстве ЦэзараHuzar E. Mark Antony: A Biography. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 1978. — P. 108—110..

Другі трыумвірат. Вайна з Брутам і Касіям Падчас Муцінскай вайны заігнулі абодва консулы, і патрабавалася абранне новых вышэйшых магістратаў. Актавіян пісаў Цыцэрону, каб ён прасіў сенат дазволіць стаць консуламі Гаю і Цыцэрону. Аднак сенат адмовіў амбіцыёзнаму Актавіяну, спасылаючыся на яго занадта малады ўзрост (Гаю было 19, хаця звычайна консуламі абіралі людзей ва ўзросце 40-42 гадоў). Сенат таксама адмовіўся выконваць абяцанні па ўзнагароджванні войска Актавіяна. Гэта прывяло Гая да пошукаў перамір’я з Антоніем. У прыватнасці, Актавіян пачаў адпускаць на свабоду салдат і афіцэраў Антонія, якія трапілі яму ў палон. Хутка Дэцым Брут быў забіты, а Антоній сабраў 23 легіёны, сярод якіх было шмат ветэранаў Цэзара. Актавіян тым часам сабраў усе легіёны ў Італіі, дамогся абрання ў консулы разам са сваім паплечнікам Квінтам Педыям і завяршыў сваё ўсынаўленне, аднак калі Антоній вярнуўся ў Італію, ён не перашкаджаў яму.

Увосень Антоній, Актавіян і саюзнік Антонія Лепід сустрэліся каля Баноніі (сучасная Балоння) і дамовіліся аб стварэнні трыумвірата, удзельнікі якога мелі б законную ўладуПершы трыумвірат Цэзара, Пампея і Краса быў нефармальным і трымаўся на вусных дамоўленасцях.. Галоўнай мэтай стварэння трыумвірата абвясцілі барацьбу з «рэспубліканцамі» Маркам Брутам і Касіям, якія пачалі называць сябе вызваліцелямі (). 27 лістапада 43 да н.э. па ініцыятыве трыбуна Публія Тыцыя быў прыняты закон аб стварэнні калегіі з трох чалавек «для прывядзення рэспублікі ў парадак» (). Трыумвіры правялі праскрыпцыі — паслядоўныя пакаранні смерцю шэрагу людзей па ўзгодненых спісах. Большасць з ахвяр праскрыпцый складалі палітычныя апаненты трыумвіраў, але сярод іх былі і асабістыя ворагі. Трапляліся і сваякі трыумвіраў. 7 снежня 43 да н.э. салдаты Антонія захапілі і пакаралі славутага Цыцэрона.

Пасля праскрыпцый, падчас якіх трыумвіры здолелі сабраць грошы на ўтрыманне буйной арміі, Антоній і Актавіян пераправіліся ў Грэцыю, дзе знаходзілася база Марка Брута і Касія. Лепід застаўся ў Італіі. Рэспубліканцы валодалі перавагай на моры і былі добра забяспечаны ўсім неабходным, таму яны абралі пасіўную стратэгію, спадзеючыся аслабіць Антонія і Актавіяна. Дзве вялікія арміі (прыкладна па 100 тысяч чалавек) зблізіліся на багністай раўніне каля горада Філіпы. У кастрычніку Антоній паспрабаваў абыйсці войскі рэспубліканцаў з іх левага (паўднёвага) боку. Там пачалася бітва паміж легіёнамі Антонія і Касія, паспяховая для трыумвіра. Аднак паміж камандуючымі не было паразумення, і Брут з Актавіянам на паўночным баку даведаліся пра пачатак бітвы толькі праз некаторы час. Брут павёў войскі на лагер труымвіраў і нават захапіў яго. Антоній і Брут амаль адначасова даведаліся пра поспехі на другім баку і адыйшлі назад. Падчас першай бітвы пры Філіпах Касій вырашыў, што ўся вайна прайграна і скончыў жыццё самагубствам. Праз некалькі тыдняў, калі ў войску трыумвіраў амаль скончылася харчаванне, а надвор’е значна пагоршылася, Брут урэшцн пагадзіўся на генеральную бітву, аднак, паводле некаторых старажытных крыніц, Актавіян у ёй не ўдзельнічаў праз хваробу. Войска трыумвіраў на чале з Антоніем перамагло Брута. Пасля бітвы Антоній застаўся на Усходзе, а Актавіян вярнуўся ў Рым.

Актавіян у Італіі (30-я да н.э.) Па дамоўленасці з Антоніем Актавіян павінен быў забяспечыць дэмабілізаваных салдат абяцанымі ўзнагародамі — грашыма і зямлёй. Выканаць абяцанні аказалася няпроста, бо Італія была ў заняпадзе прах шматгадовыя грамадзянскія войны, а прыхільнік справы рэспубліканцаў Секст Пампей блакаваў шляхі дастаўкі харчавання на паўвостраўHuzar, E. Mark Antony: A Biography. — Minneapolis: University of Minnesota Press, 1978. — P. 129—130.. Для выканання вялізарных абяцанняў перад войскамі (усяго патрабавалася рассяліць 170 тысяч ветэранаў) Гаю прыйшлося адбіраць зямлю, якая належала жыхарам шматлікіх гарадоў і вёсак Італіі. Участкі прымусова выкупляліся па цэнах значна ніжэй за рыначныя, праз што пачаўся заняпад сельскай гаспадаркі: многія ветэраны не мелі жывёлы і ўласнага сельскагаспадарчага інвентара і не маглі адразу пачаць працаваць на зямлі. Акрамя таго, шмат рабоў, у тым ліку і сельскагаспадарчых, збеглі да Секста Пампея, які абяцаў ім свабоду пры ўмове службы ў сваёй арміі. Эканамічная сітуацыя пагоршылася праз дэзарганізацыю рамяства і гандлю ў выніку грамадзянскіх войнаўБорухович, В. Г. Последний период гражданских войн (исторический очерк) // Античный мир и археология. — Вып. 6. — Саратов, 1986. — С. 115—120.. Інтарэсы Антонія ў сталіцы прадстаўлялі яго брат Луцый і жонка Фульвія. У 41 да н.э. яны скарысталіся непапулярнасцю Актавіяна з прычынм не выканання абяцанняў перад войскам і пачалі ўзбройваць незадаволеных. Луцый адкрыта выступіў супраць палітыкі Гая, на некаторы час заняў са сваімі атрадамі Рым і заклікаў да спынення экспрапрыяцый зямлі, і шмат хто яго падтрымаў. Аднак Марк Антоній не ўмяшаўся ў развіццё сітуацыі (старажытныя крыніцы тлумачаць гэта захапленнем Марка Клеапатрай; таксама магчыма падрыхтоўка да вайны з Парфіяй). Дзякуючы прамаруджванню Марка Антонія Гай сабраў лаяльныя войскі, аблажыў Луцыя Антонія ў Перузіі (сучасная Перуджа) і вымусіў яго здацца. Сам горад, які прыняў мяцежнікаў, ён загадаў спаліць. Пасля Перузінскай вайны Марк Антоній вярнуўся ў Італію, але пад націскам ветэранаў дамовіўся з Актавіянам аб падзеле ўплыву: Марк атрымліваў усе ўсходнія правінцыі Рымскай рэспублікі, Гай — заходнія правінцыі і Італію, а Лепід — толькі Афрыку. Пагадненне замацавалі шлюбам Антонія на Актавіі, сястры Гая.