Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́нPLRE. «L. Domitius Aurelianus 6». (), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імператар у 270—275 гадах.
Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз’яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзяМ. Грант. Римские императоры. Аврелиан. М. 1998. і стабілізацыі дзяржавы.
Аўрэліян насіў наступныя пераможныя тытулы: «Германскі Найвялікшы» — з 270 або 271 года, «Гоцкі Найвялікшы» — з 271 года, «Парфянскі Найвялікшы», «Карпійскі Найвялікшы» і «Дакійскі Найвялікшы» — з 271 або 272 года, «Брытанскі Найвялікшы» і «Сармацкі Найвялікшы» (час дакладна не вядомы), «Пальмірскі Найвялікшы» — з 274 года, «Бацька Айчыны» і «Рэстаўратар імперыі і Усходу» — з 274 года. Уладу трыбуна атрымліваў шэсць разоў (у 270 годзе — двойчы, затым штогод 10 снежня), з 270 года — вялікі пантыфік. Консул 271, 274, 275 гадоў.
Ранняе жыццё і кар’ера Аўрэліян нарадзіўся 9 верасня 214 года ў сям’і земляроба, які арандаваў землі ў сенатара АўрэліяАўрэлій Віктар. Выманні пра норавы і жыцці рымскіх імператараў. 35. 1.. Меркаванні антычных аўтараў адносна месца нараджэння Аўрэліяна разыходзяцца: Еўтропій сцвярджае, што ён нарадзіўся ў Дакіі ПрыбярэжнайЕўтропій. Брэвіярый ад заснавання горада. IX. 13. 1., якая ў той час называлася Верхняя Мезія; аўтар біяграфіі Аўрэліяна ў «Гісторыі Аўгустаў» — у Сірміі«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. III. 1.. «Гісторыя Аўгустаў» таксама распавядае, што былі знакі, якія прадказвалі, што Аўрэліян стане імператарам«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. IV. 3-7..
Стаўшы рымскім грамадзянінам, Аўрэліян змяніў лад жыцця земляроба на лад жыцця легіянера. Ён паспяхова служыў у рымскай арміі. Адважны і рашучы, Аўрэліян рана звярнуў на сябе ўвагу камандзіраў, якія прадказвалі яму ўдалую ваенную кар’еру. Ён быў трыбунам і ўдзельнічаў у кампаніі супраць франкаў на РэйнеHomo L. Essai sur le règne de l’empereur Aurélien — Paris, 1904. р. 34.«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 7. 1., затым паслом у Персіі«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 5.. На думку Леона Хома, да службы ў Галіі, Аўрэліян быў цэнтурыёнам кагорты падчас кіравання Гардзіяна III. Пры Валерыяне Аўрэліян, імаверна, прызначаўся консулам-суфектам (хоць яго консульства нідзе не зарэгістравана, акрамя «Гісторыі Аўгустаў»)«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. V. 8..
Падчас кіравання імператара Галіена Аўрэліян стаў начальнікам атрада кавалерыі. Даведаўшыся пра ўварванне готаў у Грэцыю, Галіен рушыў супраць іх з арміяй, у лік камандзіраў якой, хутчэй за ўсё, уваходзіў АўрэліянAlaric Watson. Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 39.. Аднак падчас гэтага паходу адзін з палкаводцаў імператара, Аўрэол, паўстаў і заняў крэпасць Медыялан. Таму Галіен быў вымушаны аблажыць крэпасць; у тым жа годзе падчас аблогі Медыялана ён быў забіты змоўшчыкаміAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 40.. Паводле адной з крыніц, Аўрэліян браў удзел у змове супраць ГаліенаАўрэлій Віктар. Пра цэзараў. XXXIII. 21.. Ён падтрымаў новага імператара Клаўдзія II, які таксама, хутчэй за ўсё, удзельнічаў у змове.
Пры Клаўдзіі II Аўрэліян узышоў на вяршыню ваеннай кар’еры. Калі пачалася вайна з готамі, пад яго камандаваннем аказалася ўся рымская кавалерыя. Аўрэліян стаў правай рукой імператара КлаўдзіяAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 42.. Яго кавалерыя сыграла вырашальную ролю ў бітве пры НішыAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 41.. Готы пацярпелі паражэнне ў гэтай вайне, а Аўрэліян заслужыў славу выдатнага палкаводца. Ён не раз праводзіў самастойныя ваенныя аперацыі супраць варвараў на Балканах, якія заканчваліся перамогай рымлянAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 43-44..
Узыходжанне на прастол У 270 годзе Клаўдзій сканаў ад чумы, і яго брат Квінціл захапіў уладу пры падтрымцы рымскага сенатаAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 45.. Што характэрна для таго часу, армія адмовілася прызнаць новага імператара, лічачы за лепшае, каб імператарам стаў адзін з военачальнікаў. Аўрэліян быў абвешчаны імператарам у маіA. Stein. Prosopographia Imperii Romani. III. 2. — p. 41. ці верасніD. Kienast. Die Munzreform Aurelians. — р. 234. 270 года панонскімі легіёнамі і адправіўся ў паход супраць Квінціла. Квінціл, даведаўшыся аб абвяшчэнні імператарам Аўрэліяна, спачатку хацеў быў змагацца з ім за ўладу, але ўбачыўшы, што салдаты не маюць намеру яго падтрымліваць, разрэзаў сабе вены.
Пазней сталі сцвярджаць, што Клаўдзій перад смерцю прызначыў сваім спадчыннікам Аўрэліяна, але, хутчэй за ўсё, гэта ўсё было прыдумана для таго, каб паказаць законнасць узыходжання Аўрэліяна на прастол. Перад новым імператарам паўстала няпростая задача — аб’яднаць Рымскую імперыю і вярнуць ёй былую велічАўрэліян на сайце imperiumromanum.
Выгляд і асабістыя якасці Найбольш поўнае апісанне Аўрэліяна пакінуў аўтар «Гісторыі Аўгустаў»: «…Аўрэліян меў прывабны выгляд, адрозніваўся мужнай прыгажосцю; ён быў даволі высокага росту, меў вельмі вялікай цялеснай сілы, адчуваў пэўную цягу да віна і ежы, але рэдка паддаваўся любоўнай цязе. Ён быў бязмерна строгі, падтрымліваў асабліва строгую дысцыпліну, любіў агаляць меч…»«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. VI. 1.
Еўтропій гаворыць, што Аўрэліян «муж у ваеннай справе вельмі ўмелы, але няўстрыманы і схільны да жорсткасці»Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. XIII. 1.. Аўрэлій Віктар называе Аўрэліяна строгім і непадкупнымАўрэлій Віктар. Пра цэзараў. XXXV. 11.. На скульптурных выявах Аўрэліян паказаны як тыповы военачальнік таго часу з коратка пастрыжанымі валасамі, груба выгаленымі шчокамі і невялікай барадойАўрэліян на сайце imperiumromanum.
Кіраванне У 248 годзе імператар Філіп Араб адсвяткаваў тысячагоддзе Рыма з вялікім размахам, даказваючы, што імперыя ўсё яшчэ вельмі магутная. Аднак на самай справе становішча было не з лепшыхD. Kienast. Die Münzreform Aurelians. — р. 236.. У наступныя гады імперыі прыйшлося сутыкнуцца з велізарным ціскам з боку замежных ворагаў, і ў той жа час ёй пагражала небяспека грамадзянскіх войн. Ад гэтага пацярпела рымская эканоміка, прыйшлі ў заняпад сельская гаспадарка і гандаль. Акрамя гэтага, эпідэмія чумы забрала шматлікія жыцці, тым самым аслабіўшы Рым; паменшылася колькасць працоўнай сілы. У выніку імперыя не змагла вытрымаць удар уздужалай Персіі, і ў 260 годзе імператар Валерыян быў узяты ў палонPat Southern The Roman Empire from Severus to Constantine. — Routledge, 2001. — р. 79..
Усходнія правінцыі знайшлі сваіх заступнікаў у асобе кіраўнікоў горада Пальміры ў Сірыі, чыя аўтаномія перарасла ва ўтварэнне Пальмірскага царства. Заходнія правінцыі ўтварылі аўтаномную дзяржаву ў межах Рымскай імперыі, якая зараз вядома як Гальская імперыя. У Рыме імператар быў заняты ўнутранымі пагрозамі і абаронай Італіі і Балкан. З усімі гэтымі праблемамі і прыйшлося сутыкнуцца Аўрэліяну.
Аднаўленне імперыі thumb|300px|left|Выява Аўрэліяна на антанініяне
Канфлікт з вандаламі Першыя дзеянні новага імператара былі накіраваны на ўмацаванне сваіх пазіцый на пакінутых рымскіх тэрыторыях. Амаль адразу напачатку яго кіравання вялікі атрад вандалаў перасек Дунай і ўварваўся ў Панонію каля Аквінкума. Даведаўшыся пра гэта, Аўрэліян рушыў са сваёй арміяй да Аквілеі, дзе прыступіў да падрыхтоўкі войска да паходуAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 49.. Пасля гэтага рымляне перайшлі з Італіі ў Панонію, куды яны прыбылі ў канцы 270 года. Сваёй базай Аўрэліян абраў Сісцый. Тады ён уступіў у сваё першае консульстваJona Lendering: Aurelian Livius.org . У той час вандалы рабавалі рымскія паселішчы з-за недахопу правіянту, таму Аўрэліян загадаў «схаваць харчаванне, скаціну і ўсё каштоўнае ад ворагаў у гарадах»Зосім. Новая гісторыя. I. 48.. У Паноніі адбылася бітва паміж рымскай арміяй і войскамі вандалаў, у якой рымляне атрымалі перамогу. На наступны дзень варвары даслалі паслоў прасіць міру. Аўрэліян загадаў даць ім харчаванне пры ўмове, што яны вылучаць для рымскай конніцы дзве тысячы вершнікаў, і адпусціў іх за ДунайAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 50..
Паражэнне алеманаў, маркаманаў, ютунгаў Пасля гэтага , разрабаваўшы Норык, перасеклі Альпы і рушылі ў Італію. Магчыма, да іх далучыліся маркаманы і алеманы. Выйшаўшы на раўніну ракі По, яны занялі Плацэнтыю і рушылі ў Павію«Гісторыя Аўгустаў». Боскі Аўрэліян. XXI. 1.. Аўрэліян, які знаходзіўся ў Паноніі і кантраляваў вандалаў, хутка вярнуўся ў Італію, але яго армія, якая стамілася ад працяглага пераходу, патрапіла ў засаду каля Плацэнтыі і была разбіта. Калі вестка пра разгром дасягнула Рыма, яна выклікала вялікі страх перад прыходам варвараў, бо часцей за ўсё баі са знешнімі ворагамі вяліся ўдалечыні ад сталіцыAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 51..
Аднак Аўрэліян, хутка сабраўшы армію, напаў на лагер алеманаў ля ракі Метаўр, непадалёк ад Капальні Фартуны, і разграміў іх; многа варвараў патанула ў рацэ. Алеманы, маркаманы і ютунгі пачалі прасіць міру. Аўрэліян прыняў іх прапанову, і варвары павярнулі назад, адыходзячы па той жа дарозе, якой прыйшлі. Ля Тыцына Аўрэліян уладзіў ім засаду, і падчас бітвы ўсе варвары былі знішчаныAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 52.. Імператар вярнуўся ў Рым, дзе атрымаў тытул «Германскі Найвялікшы». Тым не менш, пагроза з боку германскіх плямён заставалася высокай, і Аўрэліян вырашыў абнесці Рым магутнай сцяной, якая вядомая як сцяна АўрэліянаAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 54.. Прыкладна ў той жа час былі адноўлены тэрмы Каракалы і пабудаваны новыя казармы для прэтарыянцаўAlaric Watson Aurelian and the Third Century. — Routledge, 1999. — р. 152.. На Свяшчэннай дарозе была ўзведзена статуя МеркурыяHomo L. Essai sur le règne de l’empereur Aurélien — Paris, 1904. р. 152., а ў Осціі — пабудаваны новы форумHomo L. Essai sur le règne de l’empereur Aurélien — Paris, 1904. р. 153..
Паўстанні 271 года thumb|right|250px|Сцяна Аўрэліяна Уварванні варвараў прывялі да некалькіх паўстанняў. У Далмацыі паўстаў Септымій, але неўзабаве ён быў забіты ўласнымі салдатаміПсеўда-Аўрэлій Віктар. Вытрымкі пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. XXXII. 3.. У той жа час нейкі Урбан абвясціў сябе імператарамЗосім. Новая гісторыя. I. 49.; ёсць, аднак, меркаванне, што гэты ўзурпатар быў выдуманыG. Barbieri. L’albo senatorio da Settimio Severo a Carino (193—285). р. 410.. Каля 271 года ў Галіі паўставаў нейкі Даміцыян IIPLRE. «Domitianus 1».. Ён вядомы па некалькіх манетах. Магчыма, ён быў колішнім военачальнікам Галіена«Гісторыя Аўгустаў». Галіен. II. 6..