Агрыпа, поўнае імя Марк Віпсаній Агрыпа (63 да н.э. — 12 да н.э.) — рымскі военачальнік.
Быў умелым военачальнікам, перамог, сярод іншага, у марской бітве пад Наўлохам (36 да н.э.). Паходзіў з невысакароднай сям’іВелей Патэркул. Рымская гісторыя, II, 96 , але быў сябрам і паплечнікам імператара Аўгуста. Аўгуст скасаваў шлюб Агрыпы са сваёй пляменніцай Марцэлай (21 да н.э.) і ажаніў яго са сваёй дачкой Юліяй, аднак тры сыны Агрыпы і Юліі — Гай Цэзар, Луцый Цэзар і Агрыпа ПостумЯкі нарадзіўся пасля смерці бацькі. — памерлі рана. Таксама ў Агрыпы і Юліі была дачка — Агрыпіна Старэйшая.
Вядомая статуя Агрыпы ў традыцыйным рымскім выглядзе і адзенні, зробленая ў той перыяд, калі ён стаў зяцем Аўгуста.
Спасылкі
Біяграфія Агрыпы на Livius.org Рэканструкцыя карты свету, складзенай Агрыпай
Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнага Рыма