Міхаэль Ха́нэке (, 23 сакавіка 1942, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі і , тэлевізійны і . Двухразовы лаўрэат галоўнай прэміі Канскага кінафестывалю «Залатая пальмавая галіна», а таксама Прэміі Оскар і Прэміі BAFTA.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям'і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.
Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».
З 2002 выкладае ў Венскай кінаакадэміі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва.
З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.
Творчасць Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.
Тэмы і матывы, якія паўтараюцца Звычайны гвалт і розныя формы прыніжэння, у тым ліку нематываваны гвалт Крытыка сродкаў масавай інфармацыі, асабліва тэлебачання Асуджэнне забаўляльнай індустрыі (баевікоў, тэлебачання, відэагульняў) як спосабаў трывіялізацыі гвалту «Эмацыйнае пахаладанне» і дэгуманізацыя заходняга сярэдняга класа і буржуазіі Распад сям’і ў сучасным грамадстве Апісанні дзіцячых ці падлеткавых праяў садызму і садызму ў адрас дзяцей і падлеткаў Адмова або няздольнасць людзей мець непасрэдныя зносіны, размаўляць адзін з адным, разумець псіхалагічныя пакуты Праблемы расізму і гістарычнай несправядлівасці Імёны Георг і Ганна і іх вытворныя
Працы
Тэлебачанне 1973: І што далей? (...Und was kommt danach?, тэлевізійны фільм) 1974: Пасля Ліверпуля (After Liverpool, тэлевізійны фільм) 1976: Смецце (Sperrmüll, тэлевізійны фільм) 1976: Тры дарогі да возера (Drei Wege zum See, тэлевізійны фільм) 1979: Лемінгі (Lemminge, тэлевізійны фільм) 1983: Варыяцыі (Variation, тэлевізійны фільм) 1984: Кім быў Эдгар Алан? (Wer war Edgar Allan?) 1985: Паненка (Fraulein, тэлевізійны фільм) 1985: Бруд (Schmutz, аўтар дыялогаў) 1991: Некралог забойцы (Nachruf auf einen Mörder, тэлевізійны фільм) 1993: Паўстанне (Die Rebellion, тэлевізійны фільм) 1997: Замок (Das Schloß, тэлевізійны фільм)
Кінематограф 1989: Сёмы кантынент (Der siebente Kontinent) 1992: Відэа Бэні (Benny's Video) 1994: 71 фрагмент храналогіі выпадковасцяў (71 Fragmente einer Chronologie des Zufalls) 1995: Галава мурына (Der Kopf des Mohren, сцэнарыст) 1997: Вясёлыя гульні (Funny Games) 2000: Код невядомы (Code inconnu: Récit incomplet de divers voyages) 2001: Піяністка (La Pianiste) 2003: Час ваўкоў (Le Temps du loup) 2005: Схаванае (Caché) 2007: Вясёлыя гульні U.S. (Funny Games U.S.) 2009: Белая стужка (Das weiße Band – Eine deutsche Kindergeschichte) 2012: Каханне (Amour)
Опера 2006: Дон Жуан Моцарта (Палац Гарнье, Парыж) 2013: Так робяць усе Моцарта (Тэатр Рэал, Мадрыд)
Асабістыя ўзнагароды Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (2010) Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2012) Доктар honoris causa Універсітэта Парыж VIII Доктар honoris causa Грацкага ўніверсітэта Лаўрэат Прэміі Прынца Астурыйскага (2013)
Прэміі Benny's Video 1992 : Прыз FIPRESCI Еўрапейскай кінаакадэміі
Піяністка 2001 : Прыз журы 54-га Канскага кінафестывалю 2001 : Нямецкая кінапрэмія
Le Temps du loup 2003 : Прыз за найлепшы сцэнарый на Каталонскім міжнародным кінафестывалі
Схаванае 2005 : Прыз найлепшаму рэжысёру, Прыз экуменічнага журы і Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы на 58-м Канскім кінафестывалі 2005 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм і Найлепшы еўрапейскі рэжысёр 2005 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 31-й цырымоніі ўручэння Прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 2006 : Залатая зорка французскага кіно за найлепшы сцэнарый 2006 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 18-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў 2006 : Найлепшы фільм на замежнай мове Сан-Францыскага гуртка кінакрытыкаў 2007 : Прыз «Хлатрудзіс» за Найлепшы фільм і Найлепшую рэжысуру
Белая стужка 2009 : «Залатая пальмавая галіна», Прыз FIPRESCI Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы, Прыз Нацыянальнай адукацыі, Прыз экуменічнага журы на 62-м Канскім кінафестывалі 2009 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм, Найлепшы еўрапейскі рэжысёр і Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст 2009 : Найлепшы фільм на замежнай мове на 22-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў 2010 : «Залаты глобус» за Найлепшы фільм на замежнай мове 2010 : Нямецкая кінапрэмія за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру і Найлепшы сцэнарый
Каханне 2012 : «Залатая пальмавая галіна» 65-га Канскага кінафестывалю 2012 : Еўрапейская кінапрэмія ў катэгорыях Найлепшы еўрапейскі фільм і Найлепшы еўрапейскі рэжысёр 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 78-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 12-й цырымоніі ўручэння Анлайн-прэміі Нью-Йоркскага гуртка кінакрытыкаў 2013 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 84-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 11-й цырымоніі ўручэння Прэміі Вашынгтонскага гуртка кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 33-й цырымоніі ўруэчння Прэміі Бостанскага таварыства кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на 38-й цырымоніі ўручэння Прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 16-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лас-Вегаскага таварыства кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 25-й цырымоніі ўручэння Прэміі Чыкагскай асацыяцыі кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 48-й цырымоніі ўручэння Прэміі Канзаскага гуртка кінакрытыкаў 2012 : Прыз за Найлепшы фільм на замежнай мове на 7-й цырымоніі ўруэчэння Прэміі Аклахомскага гуртка кінакрытыкаў 2013 : Прызы за Найлепшы фільм і Найлепшую рэжысуру на 48-й цырымоніі ўручэння Прэміі Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША 2013 : «Залаты глобус» за Найлепшы замежны фільм 2013 : Прэмія Люм’ер за Найлепшы фільм 2013 : Прызы за Найлепшы фільм года і Найлепшаму сцэнарысту года на 33-й цырымоніі ўручэння Прэміі Лонданскага гуртка кінакрытыкаў 2013 : Прэмія BAFTA за Найлепшы замежны фільм 2013 : Залатая зорка французскай кінапрэсы за Найлепшую рэжысуру 2013 : Прыз Мельеса за Найлепшы французскі фільм 2013 : Прэмія «Сезар» за Найлепшы фільм, Найлепшую рэжысуру і Найлепшы арыгінальны сцэнарый 2013 : Найлепшы замежны фільм на 28-й цырымоніі ўручэння Independent Spirit Awards 2013 : Прэмія «Оскар» за Найлепшы фільм на замежнай мове
Бібліяграфія Wheatley, C. Michael Haneke's Cinema: The Ethic of the Image / Catherine Wheatley. - New York : Berghahn Books, 2009. - 216 p. Ornella, A. Fascinatingly disturbing : interdisciplinary perspectives on Michael Haneke’s cinema / edited by Alexander D. Ornella and Stefanie Knauss. - Eugene, OR : Pickwick Publications, 2010. - 334 p.
Катэгорыя:Кінарэжысёры Аўстрыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна