Fairytale () — песня Аляксандра Рыбака на конкурсе Еўрабачанне 2009 у Маскве, а таксама і першы сінгл з дэбютнага альбома «Fairytales». У склад песні ўключаная мелодыя старадаўняй ірландскай музыкі.

Поспех на Еўрабачанні 2009

Песня з’яўляецца другім сінглам спевака (першым была песня «Foolin» 2006 года). Песня набрала 387 балаў на конкурсе Еўрабачанне 2009 у Маскве і заняла першае месца. Песня ўстанавіла новы рэкорд у Еўропе з максімальнай колькасцю атрыманых балаў. 16 краін далі гэтай песні найвышэйшую ацэнку ў 12 балаў: Беларусь, Венгрыя, Германія, Данія, Ізраіль, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Расія, Славенія, Украіна, Швецыя, Эстонія.

Чарты Чарт (2009)НайвышэйшаяпазіцыяGreek Billboard Singles Chart1Norwegian Singles ChartAlexander Rybak — Fairytale, norwegiancharts.com1Russian Airplay Chart1Swedish Singles Chart4

Відэакліп Відэакліп для выступлення на «Еўрабачанні» быў зняты на пачатку 2009 года. На відэа Аляксандр Рыбак грае на скрыпцы на белым фоне ў суправаджэнні двух танцораў ірландскіх танцаў. Пад час прыпеву белы фон замяняецца на фон зорнага неба ноччу.

Спасылкі Тэкст песні Fairytale з перакладам

Катэгорыя:Сінглы 2009 года