Хвароба руху (кінетоз; народныя назвы — угойдванне, марская хвароба) — разлад адчуванняў вестыбулярнага апарату праз бачны рух пры адначасным бяздзеянні ног.

Папярэджанне Унікненню праяваў нядужасці спрыяюць: 1) аэробіка, гайданне на арэлях і гамаку, кулянне, плаванне, практыкаванні на турніку, скокі на батуце і танцы, 2) выспанасць, пазбяганне палення, ужытку спірта, тлустай і вэнджанай ежы, малочных вырабаў і газіраваных напояў, 3) паглыбленне ў прыемныя ўспаміны і мары аб будучыні, 4) размяшчэнне тварам па ходзе руху, засяроджанасць на нерухомым прадмеце замест мільгатлівага наваколля, пазбяганне чытання, 5) ляжанне на спіне, праслухоўванне лёгкай рытмічнай музыкі, 6) пазбяганне перагрэву, пераахаладжэння, рэзкіх пахаў, 7) глыбокае і рытмічнае дыханне, 8) кіслае пітво і жуйкі.

Прычыны Узнікненню недамагання спрыяюць частыя перапады хуткасці, рэзкія павароты, спёка, духата.

Праявы Выяўляецца праз адчуванне нястачы паветра, галавакружэнне, моцны халодны пот, празмернае слінааддзяленне, млоснасць, ваніты.

Спасылкі

Катэгорыя:Неўралогія Катэгорыя:Мора