Жывібунд (; XII ст. — паміж 1219 і 1235) — літоўскі князь. Адзін з пяці старэйшых літоўскіх князёў, названых у дагаворы 1219 года з галіцка-валынскімі князямі.
У дагаворы названы 21 князь, пяць з іх названы старэйшымі, таксама ёсць думка, што старэйшым названы толькі Жывібунд. У кожным разе, Жывібунд названы першым у пераліку, што дае грунт для думкі пра яго як старэйшага ўладара літоўскіх зямель.
Магчыма, Жывібунд узначальваў літоўскія дружыны падчас вайны з Галіцка-Валынскім княствам. Апроч Галіцка-Валынскага летапісу, таксама згаданы познім Густынскім летапісам пад 1218 годам: «В лето 6726… Данилъ… пойде зъ Галича ку Мстиславу, тестю своему, и любезьне прият бысть от него. И посем пойде въ Володымер свой, идеже прийдоша к нему послы о мире от князей литовских. Въ Литве же тогда старей бе князь Живибунъдъ»ПСРЛ. Т.40. Густынская Летопись. — М., 2003..
Некаторыя гісторыкі лічаць Жывібунда продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)Гл. напрыклад радавод у ; дзе даецца пералік людзей, вядомых толькі з XVI ст., крыніцай пазначана «Хроніка Быхаўца»..
У XVI ст. імя гістарычнага Жывібунда ўзята аўтарамі легендарнай часткі беларуска-літоўскага летапісання для сваіх персанажаў — Жывібунда I і Жывібунда II.
Крыніцы
Літаратура Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — T. 4: Gariga-Jančas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1978. — 639, p., žml. lap. — P. 683. Rowell C. S. (1994). Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. Cambridge University Press. xxxiii. ISBN 9780521450119. Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) . The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). Vilnius: Lithuanian Institute of History. pp. 50-51. ISBN 9986-810-13-2.
Катэгорыя:Князі літоўскія Катэгорыя:Памерлі ў XIII стагоддзі