Джэфры Джэйкаб Абрамс (; , , штат Нью-Ёрк) — амерыканскі кіна- і тэлепрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, кампазітар і рэжысёр. Уласнік фільмавай майстэрні Bad Robot Productions. Яго бацька тэлепрадзюсар Геральд У. Абрамс.
Зацікаўленасць кінаіндустрыяй адбылося ў восем гадоў, калі яго дзед узяў на экскурс да фірмы Universal. Праз некалькі год зрабіў шмат фільмаў, якія дасылаў на разнастайныя кінафестывалі і атрымаў некалькі ўзнагародаў.
Сусветную вядомасць Абрамсу прынеслі паспяховыя тэлевізійныя праекты кампаніі «ABC Entertainment» — серыялы «Шпіёнка» і «Згубленыя», калі прапанаваў неардынарныя канцэпцыі захапляльных сцэнараў. Абодва серыялы здабылі хутка прызнанне ў свеце. Самы маштабны праект Абрамса — «Зорны шлях» — выйшаў на кінаэкраны ў маі 2009 года. Заснавальнік кампаніі Bad Robot. Выбраная фільмаграфія «Зорныя войны. Эпізод VII» (2015) (рэжысёр). «Амаль чалавек» (2013) — тэлесерыял (прадзюсар). «Стартрэк: Адплата» (2013) (рэжысёр). «Падазраваны» (2011) — тэлесерыял (прадзюсар). «Алькатрас» (2011) — тэлесерыял (аўтар ідэі, прадзюсар). «Місія невыканальная: Пратакол Фантом» (2011) (прадзюсар). «Супер 8» (2011) (рэжысёр). «Пад прычыненнем» (2010) — тэлесерыял (рэжысёр). «Зорны шлях» (2009) (рэжысёр). «Грань» (2008) — тэлесерыял (аўтар ідэі, прадзюсар, сцэнарыст) «Монстра» (2008) (прадзюсар). «Місія невыканальная III» (2006) (сцэнарыст, рэжысёр). «Згубленыя» (2004) — тэлесерыял (аўтар ідэі, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр пілотных эпізодаў). «Шпіёнка» (2001) — тэлесерыял (аўтар ідэі, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст і рэжысёр). «Армагедон» (1998) (сцэнарыст).
Зноскі
Спасылкі .
Катэгорыя:Рэжысёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты тэлебачання ЗША